|
Ася Паплаўская
Беларуская журналістка, літаратурны крытык.
Годы жыцця: нар. у 1988
Месца нараджэння: горад Таржок (Расея)
Біаграфія:
Ася Паплаўская нарадзілася 17 траўня 1988 г. у горадзе Таржок (Расея). У тры гады пераехала ў Менск. Студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі Інстытута Журналістыкі БДУ. Друкуецца ў газэтах "Літаратура і мастацтва", "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў" і іншых выданьнях. Вядзе аўтарскую перадачу "СучБелЛіт" на NETradio. Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя расейская філялогія). Перамагла з навукова-практычнай працай "Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А.П. Чехов)" (дасьледваньне сахалінскага пэрыяду ў жыцьці й творчасьці Чэхава, глыбокі аналіз кнігі нататак "Востраў Сахалін", аповесьці "Дуэль", параўнаньне творчасьці дасахалінскага пэрыяду з пасьлясахалінскім). Прызёр шэрагу алімпіядаў па расейскай мове й гісторыі. Распрацоўвае тэму "Суб'ектыўны фактар у беларускай літаратунай крытыцы". У 2009 годзе перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых працаў студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных установаў (2-ая катэгорыя) з навуковай працай "Суб'ектыўны фактар у пісьменьніцкай крытыцы (на прыкладзе Леаніда Галубовіча, крытыка газэты 'Літаратура і мастацтва')". Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год "Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі". Вяла на нашым сайце рубрыку «СучБелЛіт у рэжыме “live”». Блог http://asia-paplausk.livejournal.com/
* СучБелЛіт – гэта сучасная беларуская літаратура. А яшчэ гэта аўтарская перадача літаратурнага журналіста і крытыка Асі Паплаўскай на NETradio (актуальны і гарачы канал НОТ). * * Кожную пятніцу ў 22 00 да Асі Паплаўскай у гадзінны прамы эфір прыходзіць яркі, цікавы літаратар (ці літаратары). Размовы атрымліваюцца… Зрэшты, якімі яны атрымліваюцца – меркаваць слухачам перадачы, а цяпер – і чытачам аднайменнага праекту. * * Гутаркі ў рэжыме “live” – такая спецыфіка і скіраванасьць праекту. Усё, што прагаворвалася ў прамым эфіры (з каментарамі ў чаце, асьцы, з тэлефоннымі званкамі ў студыю…) – усё тут! * 12.III.2010. СучБелЛіт з Ладай Алейнік. (29 студзеня 2010 г. NETradio) 2.V.2010. “Дадому – у тапках…” СучБелЛіт з Вольгай Гапеевай. (4 сьнежня 2009 г. NETradio) 8.VI.2010. Ларыса Цімошык: “Калісьці і ў нас культура зойме пачэснае месца на газетных палосах” 24.VI.2010. Міхась Скобла: “Укладаючы анталогіі, я быццам ачышчаў палімпсесты…” 10.VIII.2010. Віктар Шніп: “Калі б не было Інтэрнэта, яго трэба было б прыдумаць” 2.XI.2009. Фотарэпартаж са сьвята паэзіі, прымеркаванага да 50-годдзя паэта Анатоля Сыса. 16.VII.2010. Рэпартаж са сьвяткаваньня 600-годдзя Грунвальда. 27.VII.2010. Вёска Пустынкі (Мсьціслаўскі раён Магілёўскае вобласьці). 27.VII.2010. Вёска Мосар (Віцебская вобласьць, Глыбоцкі раён) – касьцёл Сьв. Ганны. 10.VIII.2010. Горад Глыбокае (Глыбоцкі раён Віцебскае вобласьці).
|