Янка Золак
Беларускі паэт, празаік, выдавец беларускай літаратуры.
 
Сапраўднае імя: Антон Даніловіч
Годы жыцця: 1912-2000
Месца нараджэння: вёска Лучнікі (цяпер прыгарад Слуцка)
Біаграфія: 

Сапраўднае імя Янкі Золака - Антон Даніловіч. Ён нарадзіўся ў 1912 г. у вёсцы Лучнікі (цяпер прыгарад Слуцка). Выдаў двухтомнік сваіх вершаў, а таксама зборнік гумарэсак "За чужы грэх". Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса "Беларуская думка". Акрамя вершаў пісаў апавяданьні, аповесьці "Бывай, незваротная" і "Т.Д.Ч.", для дзяцей напісаў казку "Бабок". Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесьці "Віталія", "Ціхі стаў". Некалькі разоў напачатку 90-х прыязджаў на Бацькаўшчыну. Тут у 1996 г. выйшаў ягоны паэтычны зборнік "Вятрыска з радзімай краіны".  

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасьць на Бацькаўшчыне. За паўстагоддзе актыўнага грамадскага творчага жыцьця ў Амэрыцы ім напісана вялікая колькасьць вершаў, якія можна аб'яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыцьцё паэта і атмасфэра, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаваньне пабачанага на Беларусі пасьля прыезду на Бацькаўшчыну праз паўвека. Пісаў Янка Золак і ўспаміны "Мая сустрэча зь Якубам Коласам у 30-я гады", крытычныя артыкулы пра творчасьць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзімера Клішэвіча, цікавае дасьледаваньне "На 500-годдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага" і інш., спрабаваў свае сілы ў клясічных формах верша.

Янка Золак памёр у 2000 г. у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША).


http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=2239%3A2009-11-26-10-00-35&catid=54&Itemid=20