|
Максім Мірны
Знакаміты беларускі тэнісіст.
Годы жыцця: нар. ў 1977
Месца нараджэння: Менск
Біаграфія:
Максім Мірны нарадзіўся 6 ліпеня 1977 года ў Менску. Сваю спартыўную кар'еру ён пачаў у 6 гадоў, калі бацька паслаў яго ў Бруклін, дзе ён і пачаў гуляць у тэніс. З 1992 года Максім трэніраваўся ў Тэніснай Акадэміі Ніка Баліцьеры. Максім Мірны - член беларускай каманды Кубка Дэвіса з 1994 года і дасягнуў шматлікіх спартыўных вынікаў. Асабліва пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. Зьяўляецца лідэрам каманды Беларусі ў Кубку Дэвіса. Пераможца 7 турніраў Вялікага Шлема (4 у парным разрадзе і 3 у міксьце). Пераможца 14 турніраў сэрыі Мастэрс і 1 Кубка Мастэрс (2006) у парным разрадзе. 4 разы перамагаў у парным разрадзе на Кубку Крамля, прычым усе 4 разы — з рознымі партнёрамі. Максім Мірны - знакаміты беларускі тэнісіст, былая першая ракетка міру ў парным разрадзе. Заслужаны майстар спорту Беларусі (2001). У пэрыяд з верасня 2001 па ліпені 2002 гады на базе вынікаў нацыянальнага апытання Максім Мірны быў аднадушна абраны на ролю нацыянальнага амбасадара добрай волі па барацьбе зь ВІЧ/СНІДам. Гэтая ініцыятыва выкарыстоўваецца ў якасьці перадавога досьведу ў шматлікіх краінах. Да гэтага Максім ужо пасьпеў набыць некаторы досьвед грамадскай дзейнасці: удзел у дабрачынных гульнях, сталае наведваньне шпіталя для дзяцей-інвалідаў у амэрыканскім горадзе Індыянапаліс. |