|
Дзед Барадзед
Культавы пэрсанаж беларускай калыханкі.
Біаграфія:
Дзед Барадзед - вядоўца ў «Калыханцы» на Беларускім Тэлебачаньні. Зьявіўся ў этэры разам зь першымі выпускамі «Калыханкі», напачатку расказваў казкі сам, без мультфільмаў. ПЕСЕНЬКА ДЗЕДА БАРАДЗЕДА Я хаджу па белым сьвеце I гляджу, як вы жывеце. Калi трэба – памагу, Бо я ўсё рабiць магу. Хто я? Дзед-барадзед, Абышоў белы сьвет, А цяпер у цiхi час Завiтаў да вас. З вамi побач буду ўсюды, Трэба цуды – зробiм цуды, Трэба казка – раз, два, тры, Вось i казка вам, сябры! Хто я? Дзед-барадзед, Абышоў белы сьвет, А цяпер у цiхi час Завiтаў да вас. Вечарамi казкi баю, Я ў запасе шмат iх маю. А як прыйдзе казка ў сьне, Зноў кажыце: дзякуй мне... Хто я? Дзед-барадзед, Абышоў белы сьвет, А цяпер у цiхi час Завiтаў да вас. Я хаджу па белым сьвеце – Ваш найлепшы сябар, дзецi, I вядома нават мне, Што вы бачыце ўва сьне. Хто я? Дзед-барадзед, Абышоў белы сьвет, А цяпер у цiхi час Завiтаў да вас. |