|
Уладзімір Ткачэнка
Гітарыст, кампазітар, аранжавальнік, педагог.
Годы жыцця: нар. у 1953
Месца нараджэння: г. Лебядзін Сумской вобласці, Україна
Біаграфія:
Уладзімір Ткачэнка нарадзіўся 11 сакавіка 1953 года ў г. Лебядзін Сумской вобл., Україна. У 1977 скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі. У тым жа годзе запрошаны ў склад ансамбля “Песняры”. Ад 1985 – удзельнік джаз-групы Ігара Сафонава. Ад 1987 – гітарыст, аранжавальнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі. Аўтар больш за 5000 аранжаванняў твораў для біг-бэнду, інструментальных эстрадных і джазавых п’ес, песень, якія выконвалі вядомыя беларускія выканаўцы. Аўтар джазавай Сюіты на тры беларускія тэмы, сімфоній “Бітлз” і “Песняры”, п’ес для джаз-групы і камернага аркестру. Як гітарыст першым у Беларусі авалодаў тэхнікай выканання “тэйпінг”, у якой апрацаваў такія тэмы, як “Саўка ды Грышка”, “Гоман”, “Караван”, зрабіў пералажэнне Прэлюдыі і фугі C-moll I.-С. Баха. Як студыйны музыка запісваўся з вялікай колькасцю выканаўцаў розных стыляў. Сталы ўдзельнік канцэртаў Мінскага клубу гітарыстаў. Ад 2004 выступае ў дуэце “Double Fantasy” Віктарам Малчанавым. Біяграфію падрыхтаваў Юры Несцярэнка. |