КОЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА
Сярод беларускага народа захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.
Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінаю марай.
Некаторыя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах; гэта быў мой самотны напеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры – ад песні пераходзіць да апавядання пра тое, што нас найбольш займае. Павінны выйсці адзін за адным шэсць1 томікаў гэтых аповесцей, якія малююць пераважна мясціны паўночнай Беларусі, бо гэты куток зямлі заўсёды выклікае ў мяне наймілейшы ўспамін.
Я не пераймаю формаў, якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія; лічу, што чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару Беларусі. Узяў я форму з самой прыроды. Сірата штодзённа наракае на сваю нядолю, апавядае пра розныя пакуты, якія ён мусіў трываць на гэтым свеце, і яго скаргі на працягу ўсяго жыцця зліваюцца ў адну аповесць, хоць ён і не думаў сёння пра тое, што будзе апавядаць заўтра.
Ян Баршчэўскі
Пецярбург,
8 верасня 1844
––––––––––––
1 Выйшлі чатыры томікі.
|
|
НАРЫС ПАЎНОЧНАЕ БЕЛАРУСІ
Той, хто падарожнічае з поўначы ў бок Беларусі, бачыць перад сабою велізарныя вёскі накшталт мястэчак, белыя мураваныя храмы і камяніцы двароў1, шырокія засеяныя палі, сям-там невялічкі сасновы бор або бярозавы гай, чуе не раз працяглы і гучны спеў селяніна, які далёка, наколькі сягае вока, разносіцца па палях або пералятае горы і даліны з мелодыяй пастухоўскага ражка. У нядзелю, калі сонца набліжаецца да захаду, сустракае ён вясковых дзяўчат у святочных паркалёвых, а часам і ў ядвабных саянах у атачэнні юнакоў-залётнікаў; водзяць яны карагоды, спяваючы народныя песні, а старыя, седзячы на прызбах, разважаюць пра мінулыя і сённяшнія часы...
Аднак калі ён набліжаецца да межаў Себежа і Невеля, то бачыць перад сабою разлеглыя цёмныя пушчы, якія, быццам хмары, навісаюць на даляглядзе, паміж лясоў – саламяныя стрэхі бедных жыхароў; дзе-нідзе позірк сустракае вытырклы паміж хвоямі жалезны крыж пакрытай мохам каплічкі, перад дзвярыма якой на двух хваёвых слупах вісяць або два, або тры званы; па ваколіцах раскіданы магільныя крыжы і камяні. Рэдка натрапіш там на прыстойна пабудаваны панскі дом; няшмат і касцёлаў такіх, дзе можна было б бачыць густ архітэктара або выдаткі багатага фундатара; і гэты выгляд зямлі, змрочны і дзікі, пачынаючыся ад ракі Ловаць, распасціраецца да берагоў Дзвіны, дзе канчаецца Палата і Дрыса.
На ўсім гэтым абшары вузкія камяністыя дарогі, пераразаючы гарыстыя мясціны і мінаючы дзікія берагі азёраў, хаваюцца ў пушчах. У бедных вёсках у святочныя і будзённыя дні заўсёды пануе нейкая паьіурая цішыня; рэдка адгукнецца песня жняца або ратая, і па гэтым спеве можна лёгка зразумець яго заклапочаныя думкі, бо няўрод часта ашуквае тут надзеі працавітага земляроба...
У гэтых краях прайшлі дзіцячыя мае гады. Тут я пасля таго, як разлучыўся з маладымі сваімі таварышамі па Полацкай акадэміі, не могучы мець пры сабе іншых кніг, апрача некалькіх лацінскіх і грэчаскіх класікаў, блукаў у прыемных марах дзе-небудзь у цёмнай пушчы або па бязлюдным беразе возера; любіў чытаць у кнізе прыроды, калі вячэрняй парою адкрыецца старонка, на якой мільёнамі зіхоткіх угары зорак напісана Божая ўсемагутнасць. На зямлі, пакрытай безліччу раслін і жывёл, я чытаў аб міласэрнасці і волі Творцы. Гэтая кніга прыроды вучыла мяпс сапраўднай паэзіі, сапраўдным пачуццям лепей, чым сённяшнія гаваркія крытыкі, якія чужыя пачуцці і розныя здольнасці, дадзеныя чалавеку ад Бога, хочуць, быццам фрак, перашыць на сваю фігуру.
Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў народных іх аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў.
Пасля таго як лёс закінуў мяне ў далёкія мясціны, як жа часта самотныя думкі мае з берагоў Нявы вяртаюцца ў гэты край, дзе прайшлі лепшыя гады майго жыцця, дзе столькі мілых успамінаў малюе мне памяць! Успамінаю недалёкія ад Невеля ваколіцы Рабшчызны, дзе прырода ўзняла высокія горы, быццам паверхі велізарных гмахаў, якія стагоддзі пакрылі ценем лясоў, а некаторыя пад пагодлівым сонцам ззяюць залатым пяском. Якія там разнастайныя краявіды, якія цудоўныя малюнкі! Калі хто, будучы ў гэтым краі, узышоў на вяршыню Пачаноўскай гары2 і глядзеў на дзікія ваколіцы, што ляжаць навокал, дык бачыў, як азёры тут і там, нібы люстэркі, адбіваюць дзённы прамень, а над іх берагамі дрэмлюць густыя лясы, як дзе-нідзе па схілах чарнеюць бедныя сялянскія хаціны; але не ўбачыш тут нідзе ні гарадскіх муроў, ні вежаў старога замка. Там чалавек забывае пра спрэчкі французскай палаты ў справе Егіпта і Турцыі3, не чуваць там пра англійскі парламент4, пра вайну з кітайцамі5, не гамоняць там ні пра чыгункі6, ні пра дзівосную вынаходку Дагера7. I толькі голас пастушка, стрэл паляўнічага ў лесе або вецер, што гойсае ў вяршалінах пушчы, парушаюць на хвіліну цішыню ваколіцы...
Бліжэй да Полацка возера Нешчарда на некалькі міль залівае абшар, падмывае хвалямі ўзбярэжныя пясчаныя горы, на поўдзень – шырокія паплавы, усеяныя купамі лазняку, сям-там рэчкі, бегучы здалек сярод чароту, хаваюцца ў разліве азёрнай вады. Там вясна – рай; самыя розныя птушкі, здаецца, збіраюцца з усіх канцоў свету, тысячы розных меладычных дзікіх і чуллівых галасоў адгукаюцца над вадою па лугах і лясах: енк зязюлі, пошчак салаўёў, голас бугая ў чароце, рэзкія крыкі качак... Гэтая дзівоспая суладнасць і гэты капцэрт прыроды пераносілі мае ўяўленні ў нейкі чарадзейны рай.
I цяпер гэтыя мясціны, дзе ў маленствс я бачыў столькі цудаў прыроды, гэтыя гаі, гэтыя зялёныя берагі Нешчарды памяць малюе мне, нібы прыснёны сад. Прыпамінаю народныя расказы пра паданні гэтага краю, пра горы, дрэвы, Нешчарду, якія ходзяць сярод простага люду; і хоць у яго апавяданнях цяжка знайсці поўную праўду, аднак можна бачыць нейкі след мінуўшчыны гэтага краю, бо яшчэ дагэтуль у некаторых мясцінах можна назіраць валы, узнятыя чалавечаю рукою; гэта, бясспрэчна, сляды войнаў, пра якія не ўспомніў аніводзін гісторык. Часам пагляд сустракае курганы, пакрытыя лесам. Можа, у ценю шумлівых хвояў спачывае там які-небудзь ваяўнік, імя якога даўно забытае. Я не раз чуў аповяды простага парода пра даўнія войны, але да іх столькі дамешана казак і цудаў, што застаўся толькі слабы след мінуўшчыны, без імёнаў дзейных асоб. Раскажу адно простанароднае паданне гэтай ваколіцы.
На паўднёвым баку возера Нешчарда ёсць гара, якую з трох бакоў амывае вада, на той гары – драўляны маленькі касцёлак і пекалькі хвояў. Там часта знаходзяць у пяску сцёртыя вякамі срэбыыя манеты, шкляныя аздобы, якія насілі бабулі нашых бабуляў, іржавыя рэшткі разнастайнай старасвецкай зброі. Кажуць, на той паўвыспе быў некалі горад. Аднак чый горад, хто ў ім уладарыў, невядома. Тамтэйшы люд, які жыве ў аддаленых лясістых ваколіцах, доўга не ведаў нападаў розыых плямёнаў, што блукалі ў тым краі дзеля рабунку. Праз некаторы час страшны волат, якога звалі Княжа, прываблены да берагоў Нешчарды. надзеяй на багаты рабунак, аблажыў з велізарнай хеўраю разбойнікаў гэты горад, адужаў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у касцёлах паабдзіраў абразы і спустошыў ахвяравальны посуд, нават касцёл зруйнаваў, а званы ўтапіў у возеры і з натоўпам сяброў атабарыўся ў спустошаным горадзе. Аднак Бог цудоўным чынам абвясціў сваю кару блюзнерам. Званы, затоплеыыя на дне возера, штодзень на захадзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды так, што птушкі, напалоханыя енкам гэтага звону, уцяклі паветранымі шляхамі, а серны і ласі, дрыжучы ад страху, хаваліся ў далёкіх пушчах. Апоўначы лятала чума, падобная да чорнага шара, і дзе яна дакранулася да сцяны, з гэтага дому ўжо ніхто не выходзіў жывы, і такім чынам вымерла ўся дружына Княжа; сам ён, пакінуўшы ўсе багацці, закапаныя ў гары, уцёк з некалькімі сябрукамі, але недалёка за возерам яго напаткала смерць. Народ і зараз паказвае вялізны курган, які называецца Магілай Княжа.
Шмат і іншых паданняў у тым краі кружыць сярод простага люду; у многіх з іх згадваюцца гістарычныя выпадкі, іншыя ж – болей плён фантазіі і меланхалічнага духу, які адзначае жыхара гэтых дзікіх і лясістых ваколіц; ад прыроды ён здольны да жвавай думкі, уяўленне яго стварае дзіўныя карціны. Некаторыя з тамтэйшых простанародных паданняў я перадаў у баладах, змешчаных у трох томіках штогодніка «Незабудка», а менавіта: «Крыніца Дзяўчыны», якая знаходзіцца на поўнач ад горада Полацка, схаваная ў ценю адвечных лясоў; «Дзве Бярозы», якія і цяпер люд паказвае непадалёку ад берагоў возера Шэвіна; «Курганы і Русалка», узятыя з песні чараўніцы, ,якая спявае:
Гусанькі, лябёданькі,
Скіньце мне па пёрачку,
Я з вамі палячу8.
Бываюць тут часам у нядзелю кірмашы, людзі збіраюцца з бліжэйшых весак у касцёл. Там на могілках можна бачыць сцэны, якія наводзяць на душу смутак. Вось удава з малымі дзецьмі ля драўлянага крыжа, які стаіць над магілаю яе мужа, а там сірата над магілаю бацькоў выказваюць сваю журбу голасам, які раздзірае сэрца; калі хто наблізіцца да іх і падслухае іхнія словы, – яны зайздросцяць мёртвым, і гэтыя слёзныя скаргі, здаецца, працялі б і каменныя грудзі.
Пасля набажэнства ўсе збіраюцца ў адным месцы, дзе-небудзь паблізу карчмы; тут з’яўляецца некалькі жыдкоў9 са стужкамі, іголкамі і рознымі блішчастымі аздобамі для адзення; падае голас адмысловая беларуская дуда. Распачынаецца музыка10 пад адкрытым небам; малады хлопец і сівы дзед, падхмеленыя гарэлкай, скачуць да поту, іх радасць часта пераходзіць межы прыстойнасці. А журботныя плакальшчыцы, якія нядаўна заліваліся слязамі над магілаю мужа і бацькі, скачуць пад мелодыю дуды;
Слава табе, Хрысце цару,
Што мой муж на цмантару,
I бяды пазбылася,
I гарэлкі напілася.
Або таксама:
Калі ж тая серада прайшла,
Як не еўшы на прыгон пайшла,
Весь дзень жала, не лянілася,
Злому войту пакланілася,-
А цяпер жа ні а чом тужыць,
I войт п’яны у карчме ляжыць.
У большасці песень гэтага простага народа, як у думках, так і ў мелодыі, ёсць нешта меланхалічнае, і нават вясельныя. песні, дзе маладым зычаць шчаслівага супольнага жыцця, маюць у сабе нейкае пачуццё смутку, як быццам яны не давяраюць будучаму лёсу ў гэтай юдолі плачу... Але вясельныя абрады адметныя рыцарскім запалам; малады, перш чым стаць ля парога нарачонай, прывучае свайго каня не баяцца агню і кідацца ў полымя, а пасля такой падрыхтоўкі, сабраўшыся ехаць да сваей нарачонай, ён і яго дружына надзяваюць чырвоныя шапкі, звешваюць на грудзі чырвоныя хусткі і імчацца праз горы да дому, дзе іх чакаюць нявеста і госці. Псрад варотамі яны спыняюцца: салома шугае полымем, ён і дружына пераскокваюць яе наўскач ыа ўдалых конях, але і тут яшчэ запаленыя пучкі саломы, якія кідаюць коням у вочы, не дазваляючы заехаць у адчыненыя вароты; яны адольваюць усе перашкоды; малады са схіленай галавою ўваходзіць у хату, сядае за сталом, чуецца песня «Баслоў Бог вяселле іграць», і тут пачынаецца блаславенне маладых і вясельны баль. Але ў часе таго балю здараюцца розныя незвычайныя выпадкі.
Беларусь, як і іншыя народы, памятае яшчэ некаторых сваіх міфалагічных бажкоў. Русалкі, калі жыта красуе ў полі, з распушчанымі доўгімі валасамі гушкаюцца на бярозах і спяваюць песні; іхні смех адгукаецца ў глыбіні лясоў і трывогай працінае тых, хто збірае грыбы або ягады. Лясны бог – пан дзікіх пустэчаў; каб чалавечы зрок не мог яго ўгледзець, ён пад размаітымі выглядамі хаваецца ў сваіх уладаннях; мінаючы лугі, так змяншаецца, што яго нельга ўбачыць у густой травс; ідучы праз пушчы, раўняецца з самымі высокімі хваінамі. Нн апякун звяроў і лясных птушак. Кажуць, што бачылі велізарныя чароды вавёрак, якіх лясны бажок перапраўляў з адной пушчы ў другую; ён рабіў гэта, каб выратаваць іх ад агню, бо прадбачыў, у якім баку выбухне пажар.
Урачыстасць Купалы вядома амаль усім славянскім народам. На Беларусі 23 чэрвеня11, пасля захаду сонца, адбываецца Купалле, або Свята Купалы; уначы шукаюць скарбаў; самы шчаслівы той, каму пашэнціць сарваць кветку папараці, яго зрок у глыбіні зямлі прыкмячае закапаныя скарбы, і ён столькі можа мець золата, колькі сам захоча. Кабеты разам з юнакамі і дзяўчатамі каля вогнішчаў са смаловага палення чакаюць усходу сонца, спяваючы песні:
Іван ды Мар’я,
На гарэ купальня,
Дзе Іван купаўся,
Бераг калыхаўся;
Дзе Мар’я купалась,
Трава рассцілалась.
I іншыя падобныя песні гучаць у полі, аж пакуль сонца не зайграе на небе.
Ноч Купалы ў тым баку Беларусі поўная незвычайных здарэнняў. На думку простага народа, уся прырода ў гэтую ноч весяліцца. Рыбакі бачаць азёрнае люстра, якое часам раскашуе ў месяцавым ззянні, і хоць неба яснае і паветра спакойнае, бліскучыя хвалі, удараючы ў берагі, разбіваюцца на кроплі, якія, нібы зоркі, свецяцца ў паветры. I гэтае цудоўнае відовішча на зарослых чаротам берегах абуджае дзікіх качак і іншых вадзяных птушак, якія, прывабленыя дзівосным свячэннем вады, уздымаюцца тут і там над ясным возерам.
Дрэвы ў лесе таксама могуць пераходзіць з аднаго месца на другое; шумам сваіх галін яны размаўляюць паміж сабою; апавядаюць, што нехта, блукаючы гэтай ноччу ў лесе, знайшоў кветку папараці і бачыў не толькі скарбы, схаваныя ў зямлі, але і незвычайныя дзівы ў прыродзе; разумеў гаворку кожнага стварэння; чуў, як дубы сыходзяцца з розных мясцін і, зрабіўшы кола, гамоняць шолахам галін, прыгадваючы, быццам старыя ваяры, свае гераічныя ўчынкі і даўнія заслугі. Ліпы і бярозы, збіраючыся там, хваліліся сваёй прыгажосцю; сярод іх былі некаторыя, нібыта госці з суседніх садоў, класічна падстрыжаныя і выпрастаныя; тыя гаманілі пра залётнасць дваровых дзяўчат і свавольства панічоў, сведкамі якога яны не раз былі; а гэтыя крыўдныя размовы з пагардаю слухалі задуменныя хвоі і яліны; бачыў вербы, якія, стоячы над рэчкай і ўглядаючыся ў вадзяное люстэрка, пыталіся адна ў адной, што якой з іх пасуе, – і гэтыя цуды дзеюцца ажно да ўсходу сонца.
Усход сонца пасля гэтай бяссоннай, урачыстай ночы таксама бывае крыху асаблівы. Натоўп люду, што весяліцца ў полі, канчае песні і танцы і моўчкі скіроўвае вочы да неба, нібы паглядае на сцэну, дзе ўверсе, на палаючай прасторы далягляду, павінна з’явіцца штосьці незвычайнае. Узыходзіць сонца, уздымаецца над гарамі і лясамі і на вачах усяго люду рассыпаецца ў небе на дробныя зіхатлівыя зорачкі, зноў збягаецца ў адзін агністы шар; яго акружае безліч вясёлкавых кругоў, і ён мігціць, кружачыся вакол сваёй восі. Гэтая праява паўтараецца некалькі разоў, і такім чынам сонца грае штогод 24 чэрвеня.
Апрача згаданых цудаў, ёсць яшчэ, як мяркуюць жыхары таго краю, чароўныя травы. Разрыў-трава мо жа дзівосна ўздзейнічаць на жалеза, разрывае нібыта замкі і кайданы ў вязняў; калі каса натрапіць на яе на лузе ў час сенакосу, дык расколецца на некалькі частак. Пералёт-трава, або лятучае зелле; расказваюць пра яе, што яна мае здольнасць пераносіцца з месца на месца, яе вясёлкавая кветка надзвычай жывая і прыгожая, а ў сваім палёце часам блішчыць, быццам зорачка. Шчаслівы, хто яе сарве, бо не зазнае ён перашкодаў у сваім жыцці, усе яго жаданні неадкладна здзейсняцца, і гэтая трава – трава шчасця. Людзі, марачы пра шчасце на гэтай зямлі, малююць яго ў розпых вобразах; грэкі і рымляне верылі ў сляпую Фартуну, што, круцячы вечнае кола, уздымае людзей пад аблокі і зноў апускае ў бяздонне. Беларускі народ уявіў сабе нейкую лятучую траву, гонячыся за якой не адзін збіўся з дарогі і не вярнуўся да свае роднае хаты. I я, шукаючы яе далёка, кінуў гэтую родную старонку, дзе прайшлі самыя прыемныя дні майго жыцця, і цяпер у паўночнай сталіцы12, паглядаючы на тэатр вялікага свету, чытаю кнігу, што часам смешыць, часам прымушае ліць слёзы, і гэта – кніга чалавечых сэрцаў і характараў13.
Край мой, дзе горы паўсталі узнёсла,
Край сініх вод, чаратамі зарослых,
Пушчаў, дзе ў голлі хаваецца сонца,
Колькі прыгадак ты будзіш штодзённа,
Ў промнях вясновых, у барвах зялёных
Ты мне з’яўляешся казкай бясконцай.
Згадваю сумную песню ратая
Ці пастуха, што па-простаму грае,
Часам, калі у лясах ля азёраў
З кобзаю рэха гамоніць паўторам
Ці калі люд пасля дзённае працы
Гучна спяшае ля хаты сабрацца,
Чуючы мяккі палон прахалоды,
Слухаць ад старца сівога прыгоды
Прашчураў слынных, асілкаў, герояў.
Слава і дзіва паданне старое,
Што аж ад продкаў па бацькавым краі
З вёскі да вёскі вандруе, блукае!14
––––––––––––
1 Гэтак тамтэйшы народ называе мураваныя дамы маёнткаў. (заўвага Я. Баршчэўскага.)
2 Верш пад гэтай назвай змешчаны ў «Незабудцы» за 1841 г.
3 Маюцца на ўвазе войны Егіпта з Турцыяй 1831–1833 і 1839–1840 гг. Францыя ў гэтых сутыкненнях падтрымлівала Егіпет.
4 У 1832 г. у Англіі была праведзена буржуазная парламенцкая рэформа. Неўзабаве ў краіне разгарнуўся так званы чартысцкі рух за прадастаўленне палітычных правоў працоўнаму народу і далейшую дэмакратызацыю парламенцкай сістэмы.
5 Размова ідзе пра першую «опіумную» англа-кітайскую вайну 1840–1842 гг.
6 У 1837 г. з’явілася першая чыгунка ў Расіі (Пецярбург – Царскае Сяло). Інтэнсіўна ў гэты час вялося чыгуначнае будаўніцтва на Захадзе.
7 У 1839 г. французскі мастак Луі Дагер (1789–1851) вынайшаў фатаграфію (дагератыпію).
8 Беларускія словы, сказы і дыялогі, напісаныя Я. Баршчэўскім лацінкаю, выдзелены ў пашым выданні курсівам.
9 Слова «жыд» пе мела ў той час зневажальнага значэння.
10 Музыка, музыкі – гэтак даўней называліся ў беларускіх вёсках танцы.
11 Паводле каталіцкага календара; у праваслаўных – паводле старога стылю.
12 У Пецярбурзе.
13 Гэты нарыс друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki», т. 1, 1843.
14 Тут і далей вершы даюцца ў перакладзе Сяргея Сокалава-Воюша.
|
|
ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ
Дзядзька мой пан Завальня, досыць заможны шляхціц на загродзе1, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі. Яго сядзіба стаяла ў чароўнай мясціне. На поўнач паблізу жылля – Нешчарда, велізарнае возера накшталт марской затокі. Калі ўсходзіцца вецер, ад возера плыве роўны шум і відаць праз вакно, як пакрытыя пенаю хвалі падымаюць угору і зноў кідаюць уніз рыбарскія лодкі, На поўдзень ад дому нізіны зелянеюць кустамі лазы, дзе-нідзе ўзгоркі, парослыя бярозамі і ліпамі, на захад – разлогія лугавіны, і рака бяжыць з усходу – пераразаючы гэтыя ваколіцы, уліваецца ў Нешчарду. Вясна там надзвычай прыгожая; па лугах разліваецца вада, і ў паветры над возерам і ў лясах гучаць галасы птушак, што вяртаюцца з выраю.
Пан Завальня любіў прыроду, найбольшай прыемнасцю для яго было садзіць дрэвы, і таму хоць дом яго стаяў на гары, за паўвярсты ыельга яго ўбачыць, бо быў ён з усіх бакоў прыкрыты лесам. Толькі рыбакам, што плылі па возеры, адкрывалася ўся будова. ён таксама меў прыроджаную душу паэта і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаў, герояў, пра чары і цуды надзвычай яго займала, і кожную ноч ён засынаў, не іначай як слухаючы чарадзейныя гісторыі. Таму ўжо было зазвычаена, што, пакуль ён не засне, хто-пебудзь з чэлядзі мусіў апавядаць яму якую простанародную аповесць, і ён слухаў цярпліва, хоць бы адна і тая ж гісторыя паўтаралася некалькі дзесяткаў разоў. Калі хто прыязджаў да яго, маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці зборшчык ахвяраванняў, ён найласкавей яго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жадункі, узнагароджваў, абы толькі той расказваў яму якую казку. А асабліва ўвосень, калі ночы доўгія. Той госць быў для яго наймілейшы, які меў у запасе найболын гісторый, розных здарэнняў і показак.
Калі я прыехаў да яго, ён быў вельмі мне рады, распытваў пра шаноўных людзей, у якіх я праслужыў столькі гадоў, расказваў пра сваю гаспадарку, пра бярозы, ліпы і клёны, якія шырока распасцёрлі свае галіны над дахам. Некаторых суседзяў хваліў, іншых жа ганіў, што яны займаліся толькі сабакамі і паляваннем. Нарэшце, пасля доўгай размовы пра ссе-тое, кажа мне:
– Ты чалавск вучоны, хадзіў у езуіцкую школу, чытаў многа кніжак, гутарыў з вучонымі людзьмі, павінен ведаць шмат разнастайных гісторый, сёння ўвечары распавядзі мне што-небудзь цікавае.
Дык я пачаў прыпамінаць, чым бы пахваліцца. Я нічога нс чытаў, апрача гісторыкаў і класікаў. Гісторыя народаў – не займальная рэч для таго, каго не цікавіць тэатр свету і асобы, што іграюць розныя сцэны. Для майго дзядзькі адзінай гісторыяй былі Біблія, са свецкіх жа паданняў ён дзесьці вычытаў, што Аляксандр Македонскі, прагнучы даведацца пра вышыню неба і глыбіню мора, лятаў на грыфах і апускаўся на дно акіяна, і такая чалавечая смеласць яго, дзядзьку, здзіўляла і займала. Трэба было і мне расказаць што-небудзь падобнае, таму вырашыў пачаць з «Адысеі» Гамера, бо ў гэтай паэме поўна чараў і дзіваў, як і ў нашых простанародных аповесцях.
Блізу дзесятай гадзіны вечара, калі сельскія жыхары канчаюць сваю працу, мой дзядзька пасля малітвы ідзе спачываць. Ужо сабралася ўся чэлядзь паслухаць новыя аповесці, а ён сказаў так:
– Ну, Янка, раскажы ж нам што цікавага, я буду пільна слухаць, бо сёння адчуваю, што не хутка засну.
Тады я, каб мае аповесці былі лепш зразумелыя для слухачоў, расказаў коратка пра самых галоўных грэчаскіх багоў, багінь і герояў, пасля пра залаты яблык, пра суд Парыса, пра аблогу Троі. Усе слухалі з цікавасцю і здзіўленнем. Я чуў, як некаторыя з чэлядзі гаварылі:
– Гэтай басні прыпомныць ня можна, дужа цяжкая.
– А ці было калі ў сапраўднасці тое, што ты расказваеш? – пасля доўгага маўчання перапыніў дзядзька.
– Але, некалі верылі ва ўсё гэта паганцы, бо было яно да нараджэння Хрыстовага. Вядома з гісторыі пра гэты народ, вядома таксама і пра яго рэлігію.
– I такому вас вучаць езуіты ў школах, навошта ж гэта прыдасца?
– Хто вучыцца, – адказаў я, – той павінен пра ўсё ведаць.
– Ну, то кажы далей.
I далей я апавядаў без перапынку. Ужо было пасля паўночы. Чэлядзь, разыходзячыся, паціху паўтарала паміж сабой:
– Нам гэтай басні ня выўчыцца, усё што-го ні па-нашаму, тут нічога ш прыпомпіш.
Праз пэўны час я пачуў моцны храп майго дзядзькі і, усцешаны з гэтае прычыны, перажагнаўся і заснуў.
На другі дзеыь ён як сельскі гаспадар устаў вельмі рана, агледзеў увесь свой маленькі маёнтачак, вярнуўся ў дом і, набліжаючыся да мяне, калі я яшчэ драмаў, закрычаў:
– О, як бачу, вашэць любіць спаць па-панску; уставай, у простых людзей гэта грэх, і цябе назавуць гультаём! Але твая ўчарашняя гісторыя вельмі вучоная, хоць забі, не помню аніводнага прозвішча тых паганскіх багоў. Дый гэта не апошні раз, пагасцюеш у мянн да вясны і за доўгія зімовыя ночы шмат мне раскажаш пра сёе і пра тое.
У час майго побыту ў дзядзькавым доме, мусіў я амаль пяць тыдняў кожную ноч усыпляць яго пераказам славутых паэм грэчаскіх або лацінскіх класікаў, аднак найбольш яму падабалася з «Адысеі» мудрасць Уліса2 на берагах Цырцэі і на востраве цыклопаў, Паўтараў мне няраз:
– А можа, некалі даўно і бывалі такія агромністыя веліканы, толькі дзіўна, што з адным вокам на лбе. Але ж і хітрун гэты Уліс – напаіў, выкалаў вока і выехаў на баране.
Не мог таксама ён забыць шостай песні з Вергілія, дзе Эней увайшоў у пекла. Паўтараў некалькі разоў такія словы:
– Хоць ён быў і паганін, ды якое шляхетнае пачуццё і любасць да бацькі – ісці ў такое ыебяспечнае месца. Алс якая ў іх дзіўная вера, у нас душачкі збавёныя ідуць у неба, а яны сабе прыдумалі нябеснае валадарства так глыбока пад зямлёй. Дзіўная рэч!
Аднаго разу, размаўлягочы са мною, запытаўся ён, ці даўно я быў у Полацку.
– Амаль год не меў выпадку быць у гэтым горадзе.
– Калі надарыцца там быць, добра было б даведацца ад ксяндзоў езуітаў, як вучацца мае Стась і Юзік. О, не кепска быць чалавекам вучоным! От, як вашэць апавядаеш з розных кніжак, таго невук. і ў сне не ўбачыць! Добра ўсё ведаць. Я, будучы ў Полацку, і мая нябожчыца жонка, вечная ёй памяць, прасілі ксяндза-прэфекта3, каб не шкадавалі розгаў.
Розгаю дух святы дзетак біць радзіць,
Розга аніяк здароўю не вадзіць.
О, гэта цудоўныя вершы – розга вучыць розуму і веры. Сёй-той з нашых панічоў, якіх песцяць у бацькоў, толькі і бавяцца з коньмі і сабакамі, а прыйдзе які ў касцёл, дык нават не перажагнаецца. Якая ўцеха бацькам – толькі кара Божая!
Ужо былі першыя дні лістапада. Самотны, седзячы ля вакна, я слухаў завыванне асенніх вятроў і пошум бяроз і клёнаў, якія густа ўздымаліся над дахам. Віхор круціў па двары жоўтае лісце і ўзнімаў яго ўгору. Усюды глуха, толькі зрэдку забрэша сабакаг калі мінае прахожы або пакажацца з лесу звер. Думкі мае былі занятыя нейкімі тужлівымі марамі. Тут уваходзіць кабета, што жыве за гаспадыню ў майго дзядзькі. Гэта была сястра яго жонкі-нябожчыцы, ужо ў сталых гадах. Убачыўшы, што я задумаўся, сказала:
– Нудзішся ты ў нас, пане Янка. Ты малады чалавек, а адпаведнай кампаніі не маеш, а можа, ужо і гэтыя начныя апавяданні апрыкралі. Крышку патрывай, – як толькі замёрзне Нешчарда, паўз гэты фальварак праз возера будзе вялікая дарога. О! Тады пан Завальня запросіць да сябе шмат гасцей, каб расказвалі, што каму заманецца.
Прайшло колькі дзён. Яснымі і пагодлівымі начамі заіскрыліся маразы. Заснула возера пад тоўстай лядовай глыбай, пасыпаўся снег з аблокаў – і ўжо зіма. Уздоўж Нешчарды з’явілася шырокая дарога, праходзяць падарожныя і цягнуцца ў Рыгу вазы, гружаныя лёнам і пянькою, паказаўся гурт рыбаловаў на лёдзе. Мы з дзядзькам любілі часта наведваць тоні і глядзець на багаты ўлоў, а тут яшчэ і тая была карысць, што ён, прабыўшы цэлы дзень на марозе, хутка засынаў, і я вечарамі быў вольны. Да таго ж мы часцей мелі і заезджых гасцей, перад якімі дзядзька вельмі хваліў мяне і езуіцкія навукі, расказваючы, што чуў ад мяне шмат новых і такіх разумных аповесцей, што і запомніць цяжка. Быў і я рады гасцям, бо сёй-той з іх заступаў маё месца, і мне ўжо было прыемней слухаць, чым гаварыць.
Вечар быў цёмны, неба пакрыта хмарамі, нідзе аніводнай зоркі, падаў густы снег. Раптам пачынае дзьмуць паўночны вецер, навокал страшная бура і завіруха, вокны засыпала, за сцяною завылі сумным голасам віхуры, быццам над магілаю самой прыроды, за адзін крок вока нічога не бачыць, і сабакі на падворку брэшуць: кідаюцца, быццам напалі на нейкага звера. Выходжу з дому, слухаю, ці не падышла зграя ваўкоў, бо ў такую завіруху гэтыя драпежныя звяры найчасцей шукаюць сабе здабычу, гойсаючы тут і там каля вёсак, Узяў набітую стрэльбу, каб хоць папужаць іх, калі здолею заўважыць зіхатлівыя воўчыя вочы. Раптам пачуў крык на возеры, там і тут пераклікаліся паміж сабою мноства адчайных галасоў, быццам не могучы даць рады ў страшнай небяспецы. Я вяртаюся ў хату і кажу пра гэта дзядзьку.
- Гэта падарожныя, – адказаў ён, – дуйка снегам замяла дарогу, і яны, блукаючы па возеры, не ведаюць, у які бок падацца. – Гаворачы гэта, ён узяў запалепую свечку і паставіў яе на падваконні.
Пан Завальня меў звычай рабіць гэта ў кожную завейную ноч ужо таму, што жыла ў ягоным хрысціянскім сэрцы любоў да бліжняга, і рады быў заўсёды гасцям, каб з імі пагаварыць і паслухаць іхнія гісторыі. Падарожныя, што заблудзіліся, заўважыўшы з возера агонь у вакне, радаваліся, як мараходы, змучаныя марскімі хвалямі, калі ўгледзяць здалёк сярод начной цямрэчы святло партовага ліхтара, радаваліся і з’язджаліся ўсе да сядзібы майго дзядзькі, быццам да прыдарожнай карчмы, каб пагрэцца і даць адпачынак коням,
Вецер не спыняўся, і дом, быццам высокія валы, акружалі снежныя сумёты; сярод шуму буры чуваць рыпенне снегу пад нагружанымі вазамі, стукаюць у зачыненыя вароты і крычаць:
– Рандар! рандар! адчыні варотьі; ахці, якая мяцеліца, саўсём перазяблі, і коні прысталі, чуць цягнуць: рандар! рандар! адчыні вароты!
На гэты крык выходзіць парабак, незадаволены, што ўваліўся ў глыбокі снег:
– Пагадзіця, адчыню, чаго вы крычыця, тут ня рандар жывець, а пан Завальня.
– Ах, паночак (думалі, што гэта сам гаспадар), пусці нас пераначаваць, ноч цёмная, нічаго не відна, і дарогу так замяло, што І найці няможна.
– А ці ўмееце казкі ды прыказкі?
– Да ўжо ж як-небудзь скажым, калі толькі будзе ласка панская.
Адчыняюцца вароты, на падворак заязджае некалькі вазоў, насустрач выходзіць дзядзька і кажа:
– Ну, добра, будзеце мець вячэру і сена для коней, толькі з умовай, што хто-небудзь з вас павінен распавесці мне цікавую казку.
– Добра, паночык, – адказваюць сяляне, здымаючы шапкі і кланяючыся.
Вось выпраглі яны і прывязалі да вазоў сваіх коней, паклалі ім сена, зайшлі ў пакой для чэлядзі, абтрэслі снег, там далі ім вячэру; пасля яе сёй-той з іх прыйшоў у пакой да майго дзядзькі, ён даў ім яшчэ па кілішку гарэлкі, пасадзіў падарожных каля сябе і ўлёгся ў пасцель з намерам, аднак, слухаць казкі. Сабраліся сямейнікі, і я сеў паблізу, з вялікай цікавасцю жадаючы пачуць новыя яшчэ для мяне простанародныя аповесці.
––––––––––––
1 Шляхціц на загродзе – дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібаю.
2 Уліс – Адысей.
3 Прэфект – загадчык, інспектар або настаўнік рэлігіі ў школе.
|
|
АПАВЯДАННЕ ДРУГОЕ. ЗУХАВАТЫЯ ЎЧЫНКІ
– Ведаў і я ў сваім жыцці такога чалавека, што быў падобны да Карпы, і за тое ж мусіў ён пакутаваць. Цяпер свет сапсаваны, шмат людзей выкрутлівых ды лайдакоў, гатовых на ўсё злое, а хто ім што добрае кажа – і слухаць не хочуць.
– I я памятаю, – сказаў пан Завальня, – лепшыя часы. Колькі паноў было добрых у гэтых краях! Люба было глянуць, якая сціпласць і ціхамірнасць панавала ў святыні Божай, кожны венчык і ксёнжачку меў у руцэ, пашана была старэйшым і любоў братэрская. А цяпер у касцёле чуеш адны шэпты ды смех; здаецца, для таго толькі і прыйшлі, каб паказаць свае модныя ўборы. Мода і фармазонія іх загубіла, а праз іх і іншыя пакутуюць.
– Мне здаецца, дзядзечка, што людзі заўсёды аднолькавыя; і даўней, як і цяпер, былі злыя і добрыя, былі шчаслівыя і нешчаслівыя.
– О не, Янка! Ты не ведаеш, што старэйшыя ба-
чылі. Не вернуцца даўнія часы, а будзе яшчэ, можа, і горш. Ну, кажы ж нам сваё апавяданне, – сказаў ён да падарожнага.
– Калі быў я яшчэ зусім малады, памятаю, жыў у нашай вёсцы селянін Антон. Меў ён добрую гаснадарку, беднасці не ведаў, а што быў бяздзетны, дык узяў дзіця невядома ад якіх бацькоў. Яго ахрысцілі і далі імя Васіль. Гадаваў яго, як сваё роднае. Калі хлопец вырас, дык пачаў ганяць гавяду на пашу, але быў вялікі гультай і свавольнік. Заўсёды скардзіліся на яго: то каровы пусціць на засеянае поле, то аблае каго брыдкімі словамі, то ў каго каменем папусціць. Ідуць скардзіцца да Антона, але Антон любіў яго, і калі казалі яму што, ён быццам і не чуў, патураў яму ва ўсім, а той рос і рабіўся ўсё горшы і задзірлівейшы.
Сабраліся аднаго разу на паншчыну. Было тое пасля св. Пятра1, і Васіля таксама паслалі на працу. Ён, як звычайна, з кожным задзіраўся, ні пра аднаго чалавека добрага слова не сказаў. Быў тады дзень надта спякотны. Войт загадаў пакласці косы і падхарчыцца чым хто мае, бо надышоў ужо час папалуднаваць і адпачыць. Усеўшыся на лужку ў кола, гаварылі пра тое пра сёе. Раптам бачым, як адзін селянін, што быў аддаліўся нечага ад нас, стоячы ля гаю, махае рукою і кліча да сябе:
– Хутчэй, хутчэй, хадзіце сюды, пакажу вам дзіва!
Бяжым усе туды. Селянін паказвае рукою на недалёкія пушчы:
– Паглядзіце, што дзеецца.
Бачым перад сабою дзівосы нечуваныя. Лясун ідзе па пушчы, галавою вышэй за хвоі, а перад ім выбягаюць на поле велізарныя чароды вавёрак, зайцоў ды іншых звяроў; у небе засцяць сонца, адлятаючы прэч, цецерукі, курапаткі ды іншае птаства. Лясун выходзіць з лесу, ператваоаецца ў карузліка, і адразу ж з поля і лугоў падняліся матылі і іншая жамяра, і як бы цёмная хмара закрыла нашу ваколіцу.
Зухаваты Васіль падхапіў камень на полі, падбягае туды, дзе Лясун, бачыць яго сярод травы, кідае ў яго каменем і крычыць:
– Згінь, пракляты!
Лясун закрычаў страшным голасам, што аж лістота пасыпалася з дрэў, падняўся з травы, нібы велізарны чорны птах, і, падымаючы крыламі шум, схаваўся за лесам. Нас ахапіў неспакой. Глядзім усе на Васіля, дзівячыся яго адвазе. А ён, ад гордасці за свой учынак, смяяўся да слёз. Быў між намі адзін дасведчаны чалавек, які сказаў:
– Чуў я ад старых людзей, што такая зухаватасць наводзіць няшчасце. Выгараць тут лясы і пушчы, будзе паморак на жывёлу, але і табе, Васіль, не пройдзе гэта беспакарана.
– Што мне да таго, – адказаў Васіль. – Я рады, што ў шатана добра каменем пацэліў, няхай не выганяе з нашых лясоў птушак і звяроў.
Чуткі пра гэта разышліся па ўсёй ваколіцы; такія хлапцы, як Васіль, хвалілі ягоную адвагу, і ён усюды ганарыўся сваёй перамогаю. Але дасведчаныя людзі, якія лепш усё гэта разумелі, з пагардаю слухалі тыя выхвалянні. I Антон, ціхі чалавек, засмуціўся, калі пачуў пра ўсё.
Другі выпадак быў яшчэ страшнейшы; калі ўспомню – аж валасы на галаве падымаюцца. Аднаго разу (таксама на паншчыне) складалі мы сена. Дзень быў ясны і спакойны; на ўсходзе паказалася воблака, і далёка, быццам бы пад зямлёю, абазваўся гром. Тут бачым, ідзе накшталт слупа, віхор, падымаючы ўгору пясок і ўсё, што яму трапляецца па дарозе. Круцячыся вірам, праходзіць па полі недалёка ад нашай сенажаці. Са здзіўленнем пазіраем мы на гэта. Але вось Васіль кідае граблі, бяжыць на поле, спатыкае слуп віхору і, працягваючы яму руку, крычыць:
– Як жывеш, браце!
А з клубоў пылу падае яму нехта чорную, як вугаль, руку. Слуп, круцячыся, пайшоў далей па полі. Страх нас усіх агарнуў. Вярнуўся Васіль, але ніхто яму слова не пасмеў сказаць. Зразумелі ўсе, што ён запанібрата з духам праклятым.
З таго часу ніхто з ім размаўляць не хацеў; усе яго баяліся, і тыя нават пачалі ўцякаць ад яго, з кім раней сябраваў.
Уся воласць пра гэта ўведала, дайшла чутка і да вушэй пана ды аканома. Яны не хацелі гэтаму даваць веры, і калі неяк пан у маёнтку запытаўся самога Васіля, ці праўда тое, што кажуць, ён, лаючы ўсіх, адказаў:
– Тым дурным людзям заўсёды нешта трызніцца, абы разносіць хлусню і плёткі.
I пан яго не чапаў.
Антон, добры чалавек, заўсёды Васілю ўнушаў страх перад Богам, імкнуўся выправіць, змушаў хадзіць у касцёл і маліцца. Ён жа смяяўся з усяго, усім пагарджаў ды ішоў заместа імшы ў карчму.
Нарэшце вырашыў ажаніцца. Антон меркаваў, што добрая жонка і перамена ў жыцці выправяць яго. Пасылаў сватоў не толькі ў сваю, але і ў чужую воласць. Ды ўсюды адмаўлялі, бо слава пра Васілёвы прыгоды і пра злосць ягоную разышлася далёка.
Васіль пагарджаў усімі і насміхаўся з усяго, кажучы, што ён даўно ўжо сам сабе нагледзеў нявесту, якая яму найбольш даспадобы. Не хацеў спачатку пра гэта нікому казаць, але цяпер аб’яўляе ўсім, што закаханы ў Арыніну дачку Алюту*, што прызнаўся ёй ужо і атрымаў ад яе прызнанне.
Пачуўшы гэта, Антон вельмі засмуціўся і раіў яму перамяніць гэты намер, бо пра Арыну ходзяць чуткі, што яна кабета злая і чараўніца, а яблык ад яблыні недалёка коціцца, дык, можа, і дачка будзе такою. Аднак усе парады былі дарэмныя, і Васіль яшчэ часцей пачаў наведвацца ў Арыніну хату.
Гледзячы на гэтую яго прыхільнасць да Алюты, адны суседзі са смехам казалі:
– Пазнаў роўны роўнага, будзе пара поўная.
Іншыя хвалілі: Алюта будзе добраю жонкаю і не пойдзе па матчыных слядах. Былі і такія, што казалі, быццам ягонае каханне не сапраўднае, быццам яму паднеслі нешта ў пітве і хоць ён і запанібрата з д’яблам, – трапіў на лепшую і сам быў зачараваны.
Шчыра стараўся Антон змусіць яго адмовіцца ад свайго намеру. Нарэшце пагразіў, што вырачацца яго, такую нявестку не прыме ў хату і маладым на гаспадарку нічога не дасць.
– Я і не прашу ні ў кога нічога, – адказаў Васіль. – Знайду ўсё сам, здабуду і грошы. I апякун такі, як ты, можа, сам прыйдзе калі да мяне ў пазыкі.
Антон пайшоў да кума Марціна. Быў гэта чалавек пачцівы і гаваркі, рады кожнаму параіць і дапамагчы, таму і любіла яго ўся воласць. Марцін ахвотна паабяцаў прыгледзецца да гэтае справы і адлучыць маладзёна ад тае прывязанасці Алюты. Даў нават слова, што будзе сябраваць з ім і кожны раз адгаворваць ад таго хаўрусу.
Калі Васіль пачуў ад апекуна, што не будзе мець ніякай дапамогі, вырашыў шукаць скарбы, нават калі б і былі яны заклятыя ці моц шатанскую мелі. За дзве вярсты ад іхняе вёскі быў ля дарогі пагорак, акружаны з двух бакоў яловым лесам. А на пагорку ляжаў велізарны камень, які людзі называлі «Каменем Зміёвым». Старыя людзі так пра яго апавядалі.
Аднаго разу ўлетку ў ціхую, пагодлівую ноч з поўначы на поўдзень ляцеў, палаючы агнём, цмок, нёс нібыта з сабою шмат золата і срэбра грэшніку, які прадаў д’яблу душу. Бачылі гэта падарожныя і людзі, што вярталіся з паншчыны. Знячэўку раскалолася блакітная цвярдыня неба, разлілося вялікае святло, людзі, молячыся, кленчаць, а цмок, выцяты промнем нябеснага святла, дранцвее ўвесь, валіцца на пагорку і ператвараецца ў камень. Скарбы ж, золата і срэбра, якія ён нёс з сабою, на тым самым месцы самі закапаліся ў зямлю, і з таго часу з’яўляліся ўначы ў розных канцах пагорка ў розных постацях. Адны бачылі на камені Плачку, якая выцірала сабе слёзы агнёваю насоўкаю; другія, ідучы позняй парою па дарозе, сустракалі карузлікаў, чорных і тоўстых, як бочка, што скакалі на пагорку; іншым мроіліся чорныя казлы, што скакалі з зямлі на камень, а з каменя на дол, і шмат іншых дзівосаў.
Казалі яшчэ, што калі хто асмеліцца ля гэтага каменя начаваць, таму тыя скарбы і здабыць наканавана. Васіль быў смелы, не баяўся нічога, бо ўжо раз з шатанам, што ехаў на віхоры, вітаўся, як з братам.
Пасля захаду сонца, калі вечаровы змрок ахутаў палеткі, ідзе ён на пагорак і сядае на камень. Хмары закрылі неба, цямнее ў полі, усюды глуха, у лесе, што чарнеўся перад ім, абзываецца сава; Васіль бачыць, як снуюцца перад ім здані, паўзуць з-пад каменя, сыкаючы, вужы, скачуць у скрутах вакол страшыдлы з сабачымі галовамі і казлінымі нагамі. Васіль смела паглядаў на гэта, мяркуючы, што зараз яму пакажуцца скарбы. Раптам бачыць, як хтось зварочвае з дарогі і набліжаецца да яго. Гэта быў Марцін.
– Што ты тут робіш? – запытаўся ён з усмешкаю. – Пэўна, скарбы шукаеш?
– Шукаю, але чаго ты прыйшоў? Ты затрымаў
мяне на парозе багацця, вырваў з рук маіх шчасце, заробіў, каб я табе галаву каменем раскрышыў.
– Не гневайся. Я раскажу пра лепшыя скарбы. – I, сеўшы ля яго на камені, кажа: – Слухай, Васіль, лепей ідзі дадому. Здароўе, пачцівая праца – гэта найдаражэйшы скарб для добрага чалавека. Дрэнна, калі хто шукае дапамогі ад нячысціка. Ты яшчэ малады, працуй, Бог дапаможа. Антон, апякун твой, бяздзетны; калі будзеш паслухмяны, дык усё, што мае, табе перакажа.
Угневаны Васіль плюнуў і, мармычучы штосьці, адышоў.
З таго часу ён не прыходзіў дадому. Антон, бачачы ўсё большую яго зацятасць, супакоіўся і чакаў, што з гэтага выйдзе. Знаёмыя прыносілі розныя весткі пра Васіля. Адны казалі, што знайшоў ён нейкую гультайскую хеўру, крадзе з сябрукамі, а набытыя грошы прапівае ў карчме. Іншыя – што жыве ў Арыны, вучыцца чарам, і нават бачылі, як з Алютай і Арынаю хадзіў па лесе і балоце каля азёр, збіраючы зёлкі, на якіх ніколі раса не высыхае**. Трэція сцвярджалі, што з-за куста нават чулі, як Арына, вырваўшы з зямлі нейкую расліну, апавядала пра страшную яе моц.
Марцін, настойлівы ў сваіх задумах, імкнуўся дзе-небудзь сустрэцца з ім, але не выпадала. Не асмельваўся ісці да Арынінай хаты, баяўся гасціннасці чараўніцы.
Аднаго разу ў нядзелю пад вечар хто са знаёмым, хто з кумам ідуць да карчмы, каб там пры гарэлцы пагаманіць, параіцца пра тое пра сёе і весела час пабавіць. З надзеяю, што, можа, спаткаецца з Васілём, ідзе туды і Марцін.
Сядаюць за стол. Жыд Ёсель рады гасцям, налівае гарэлку, ставіць на стол і крэйдаю запісвае на сцяне, умаўляючыся, што калі ўвосень будзе новы хлеб, дык прыйдзе да іх, пачастуе гаспадара і гаспадыню гарэлкаю, а тыя сустрэнуць яго ветліва і аддзячаць жытам, ячменем і розным іншым збожжам.
Заходзіць Марцін. Сёй-той рады, што яго ўбачыў, просяць госця за стол, частуюць гарэлкаю. Пачалася гаворка пра Васіля і яго каханую; адны хвалілі Алюту, што добрая дзяўчына і была б добраю жонкаю, калі б выйшла замуж за добрага чалавека, а не за Васіля, які пабратаўся з д’яблам; было колькі п’яных, што і Васіля хвалілі; іншыя ж Васіля, Алюту і Арыну называлі найнягоднейшымі людзьмі.
Калі гэтая спрэчка і шум зацягнуліся, Ёсель, што стаяў у канцы стала, кажа:
– Паслухайце, вы несправядліва гаворыце пра Васіля. Васіль – чалавек добры і акуратны; калі прыйдзе з таварышамі да мяне, дык заўсёды плаціць гатоўкаю, заўсёды мае грошы. А Алюта, Алюта добрая дзяўчына, апранаецца добра, як паненка, ды і ў Арыны я нічога дрэннага не бачу. Ну і што, калі яна чаруе? Яна чаруе, каб мець грошы, а грошы вельмі патрэбныя кожнаму; яна і дапамагае: лечыць зёлкамі людзей.
Калі ішла гэтая размова, імкліва і са стукам адчыняюцца дзверы, заходзіць Васіль з паднятай галавою, шапка ссунута набакір, і з ім некалькі сябрукоў; агледзеўся, убачыў Марціна і насупіў бровы.
– Як маешся, Васіль? – кажа Ёсель. – Даўно цябе не бачыў, ужо дні тры. Я і мая Сора думалі, што з ім такое, а цяпер вось толькі што гаманіў з людзьмі пра цябе.
– Я ведаю, што людзі пра мяне кажуць: сабакі брэшуць, а вецер носіць. Мне ўсё адно. – Ён сеў на лаве, узлокціўся на стол, закрычаў: – Дай нам гарэлкі, але добрай.
– А можа, Васіль просіць гарэлкі салодкай? Я прывёз з места, хоць яна і каштуе дорага.
– Дай дарагое. – I кідае колькі грыўняў на стол.
Жыд у міг вока падае кілішкі і бутэльку гарэлкі.
Людзі за другім сталом глядзелі на гэта здзіўлена, некаторыя пазіралі спадылба, шэпчучыся між сабою і здзекліва ўсміхаючыся. Максім, які раней за іншых прыйшоў у карчму і быў ужо добра падвясёлены, гучна засмяяўся і закрычаў:
– Ого! Як бачу, ты, брат Васіль, мусіш быць багаты не па-нашаму, ужо п’еш панскую гарэлку. Пэўна, начаваў ля Змяёвага Каменя і знайшоў грошы або, можа, Арына, што мае быць тваёй цешчаю, нейкімі чарамі насыпала табе срэбра поўныя кішэні. Ну й зух!
Васіль паглядзеў са злосцю.
– З табою, – кажа, – ніхто з нашае сябрыны не гаворыць і ніхто да размовы не просіць, дык не ўмешвайся, а то так завяжу табе вусны, што другі раз ніколі не адважышся лухту вярзці.
– Завяжаш мне вусны? Ой, ой! Глядзіце, вывучыўся ўжо чараваць ад Арыны, умее вусны завязваць! Ой, ой! Глядзі, каб не быў кульгавы, як твая будучая цешча. А ці ведаеш, чаму яна на левую нагу трохі кульгавая?
– Маўчы, калі з табою ніхто не хоча гаварыць.
– Ніхто не хоча гаварыць, дык будуць слухаць. А я раскажу ўсім – паслухайце! – раскажу вам, чаму Арына кульгавая. Гэта ў яе Грышкаў падарунак. Сам апавядаў мне пад сакрэтам.
Аднаго разу ўвечары, як сонца села, вяртаўся ён з касою з поля дамоў і пачуў голас чараўніцы, якая выклікала каровы, называючы кожную паводле масці. У вечаровай цішы чуваць было,як па вёсках адзываліся рыкам каровы; зарыкалі таксама і ў яго аборы. Ён перапалохаўся, што застанецца без малака, бяжыць туды, адкуль чуўся голас, каб даведацца, хто тая чараўніца, падкрадваецца кружным шляхам і што ж бачыць? Арына, седзячы на плоце з ускудлачанымі валасамі, дзікім спевам спраўляла чары.
«Будзе дрэнна, – падумаў сабе. – Трэба ёй як-небудзь перашкодзіць». Дык бяжыць дадому і кладзе на вароты ў аборы свянцоныя зёлкі і васковую свечку. Ледзь адышоў колькі крокаў, бачыць, прылятае сарока, разграбае зёлкі і дзяўбе свечку. Грышка бяжыць у хату, хапае стрэльбу, набітую дробным шротам. Стрэліў – пасыпаліся пёркі, аднак сарока паляцела прэч.
На другі дзень пачуў, што Арына параненая ў левую нагу і хворая ляжыць у ложку. Зразумеў усё і думае сабе: «Мае памятку». Аднак баяўся помсты, бо хутка завязала на яго залом у жыце. Але залом ён спаліў на асінавых дрывах, і чараўніца сама толькі што не загінула.
Васіль у гневе схапіў бутэльку, кінуў яе ў Максіма – трапіў у самыя грудзі. Падскочылі адзін да аднаго, і ўсчалася бойка.
На шчасце, з блізкага маёнтка ехаў конна аканом і, чуючы пранізлівы крык арандара, павярнуў да карчмы. Ёсель бяжыць насустрач аканому.
– Ай, дабрадзею, забойства ў карчме, гвалт, што тыя п’яніцы шкоды мне нарабілі!
Саскочыў аканом з каня, умешваецца ў бойку, пагражае, што заўтра за п’янства ўсіх сурова пакараюць і кожны з іх заплоціць за ўчыненую шкоду. Умомант угамаваліся яны.
Аканом выганяе іх з карчмы і загадвае ўсім ісці па сваіх хатах. Гэтак і разышліся ў розныя бакі, пагражаючы адзін аднаму помстаю.
Ёсель расказаў аканому, як усё было, і пра ўсе прычыны звады, сказаў, не вінавацячы, аднак, Васіля.
– Трэба пра гэта пагаварыць з панамі. Плятуць дурні немаведама што; дарэмна крыўдзяць бедную ўдаву і дзяўчыну, якая ні ў чым не вінаватая. Балбочуць пра нейкія Арыніны чары, я раней гэта не высвятляў, ды толькі ведаю, што яна зёлкамі многім людзям дапамагае. Вось нядаўна сам бачыў, як у маёнтку пані Тарэзе вылечыла лішай на твары. Праўда, кладучы ў халодную ваду нейкія каменьчыкі, яна пашаптала, і халодная вада кіпець пачала, як бы на агні; казала мыць гэтай вадою твар, і пані Тарэза хутка ачуняла. Такія чары не толькі нікому не шкодзяць, але, наадварот, карысныя людзям.
– Як пан аканом шчырую праўду кажа, няхай пан так і паведаміць ягамосцю і еймосці, бо аж балюча слухаць, калі так людзей крыўдзяць. Ай, была ў мяне добрая салодкая гарэлка, ды бутэльку разбілі жлукты і гарэлку вылілі. Сора, падай – там яшчэ ёсць крыху салодкай гарэлкі, – падай яе пану аканому і прынясі марынату на закуску. Маю выдатнага марынаванага шчупака.
Аканом выпіў гарэлкі, закусіў, супакоіў арандара, што яму за ўсё заплоцяць, сеў і паехаў.
Назаўтра ў маёнтак прыходзіць заплаканая Арына і апавядае панам, што незычлівыя людзі паўсюль гавораць пра яе, быццам яна напускае чары, каб шкодзіць іншым, завязвае заломы і адбірае малако ў кароў. Клялася, што ніколі нічога падобнага не чыніла. Вядома, старалася людзям дапамагчы ў хваробах і ў розных прыпадках, лекуючы іх зёлкамі, моц якіх толькі ёй вядомая. I гэтая незычлівасць да яе пануе ва ўсёй ваколіцы. Пра Васіля, якога выгадаваў Антон, таксама кажуць, быццам і ён пабратаўся з д’яблам. Але ж і гэта злая прыдумка. Сапраўды, Васіль – чалавек малады, зухаваты, бо яшчэ не паспытаў у жыцці няшчасця, але з часам пераменіцца і будзе лепшы і болыы увішны. Ён заляцаецца да мае дачкі, але і гэтую сірату людзі крыўдзяць, злое пра яе кажуць.
– Чуў я пра Васіля, што ён, бывае, і не слухае свайго апекуна, і быццам бы страчаўся з віхорам і вітаўся з ім, нібы са сваім братам. Гэта ўсё не варта рабіць, лепей трэба жыць з Богам. Скажы Васілю, няхай не займаецца глупствам, ходзіць у касцёл і працуе. Ну, ідзі ж дадому і будзь спакойнаю, я для твае дачкі спраўлю вяселле ў маёнтку, бо казала мне пра яе аканомка і ад іншых чуў, што дзяўчына яна добрая і працавітая.
Таго ж дня пан загадаў паклікаць Антона і каб Васіль перапрасіў свайго апекуна. Антону ж наказаў, каб не забараняў Васілю жаніцца з Алютаю, але дапамагаў ім, бо яны абое сіроты. I сам абяцаў выдзеліць яму найлепшае зямлі і жывёлы на развод.
– Але ж, пэўна, і пан чуў пра тое, што людзі кажуць. Быццам Арына чараўніца, і скардзяцца некаторыя, што кароў выдойвае і іншыя робіць кепствы, часам перакідаецца ў сароку і лятае паўсюль, і гэта нават бачылі.
– Не слухай плётак. Арына добрая кабета, і Алюта, дачка яе, будзе добраю жонкаю і добраю гаспадыняю. Няхай табе гэта не рупіць, я табе абяцаю, што будзеш задаволены.
– Панская воля, – кажа Антон. Ён згорбіўся і, чухаючы патыліцу, пайшоў дахаты.
Праз колькі дзён пробашч абвясціў пра заручыны. А хутка і вяселле. Сабралася ў маёнтку цэлая воласць. Відаць, не таму, што былі зычлівыя маладым, а ведалі людзі, што будзе добрая пачостка і гарэлкі ўволю. Не было там вясковых вясельных абрадаў, як звычайна робіідца ў вёсках, але перад шлюбам, просячы блаславення, маладыя ўпалі ў ногі спярша сваім панам, потым Антону. I пасля шлюбу гэтае самае ўчынілі. Алюта пекна была ўбраная. Пані падаравала ёй нейкія завушніцы, якія перад агнём як бы іскры кідалі; чырвоная шнуроўка з залатымі гафткамі, чырвоныя стужкі, і калі села за стол і расплялі ёй чорную касу – з чорных воч па белым твары паплылі-пакаціліся слёзы. Усе расчулена глядзелі на яе. А пасля заспявалі кабеты вясельную песню, якую спяваюць звычайна сіротам, што ідуць замуж. Усе плакалі, нават тыя, што раней пра яе злое казалі. Гэтую песню так я ўпадабаў, што і цяпер яе памятаю.
ВЯСЕЛЬНАЯ ПЕСНЯ СІРАЦШЕ
Ах, знаць, па вяселіку,
Што ня бацюшка аддаець,
Двор вялікі, а збор не вялікі:
Нет у мяне радзінушкі,
Ой, зашлю, пашлю серу зязюльку
Па радзінушку.
Зязюлька ляціць,
Радзіна едзець,
Ах, паслала б я саловеньку,
Ды салавушка адказваець;
Ах , паслала б я зязюльку
Па свайго татульку;
Ды за родненькім бацькам
Серая зязюлька не прылятаець,
А татулька адмаўляець:
«Рад бы я ўстаці
К свайму дзіцяці
Ды парадушку даці;
Грабавыя дошкі
Сціснулі ножкі,
Да не магу я ўстаці».
Сырая зямля
Дзверцы залегла
I акошэчка засланіла;
Майго бацюшку
На вяселіка не пусціла.
Прызнаюся, што і я не мог стрымаць слёзы, бачачы перад сабою Алюту і слухаючы гэтую песню. Яна была сапраўднаю сіратою, бо, акрамя старое маткі, не мела іншых сваякоў. Гэтую сям’ю пан прывёз з-за свету. Раней жылі яны дзесьці далёка за Дзвіною, і бацька Алюцін памёр адразу ж, як прыехалі ў наш край.
Госці гулялі, пілі адзін з адным, добра падвесяліліся, дуда зайграла песні, і танцы не спыняліся ўсю ноч. Але ўсё было прыстойна, бо паны і аканом часта наведвалі вясёлае ігрышча.
Пасля вяселля пан і Антон добра дапамаглі маладым. З самага пачатку гаспадарання Васіль ужо меў колькі коней, кароў і іншай жывёлы; новыя забудовы ды колькі дзесяцін урадлівае зямлі.
– Але цікава, – сказаў пан Завальня, – ці перавыхавала яго Алюта, бо ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца.
– Не, паночку, кажуць людзі, што калі родзіцца жарабя з лысінкай, дый з той самай лысінкай і ваўкі з’ядуць.
– Дзіўныя рэчы на свеце! Кажы ж далей.
– На сваёй гаспадарцы Васіль быў надта ж нешчаслівы, хоць нейкі час, здавалася, і перамяніўся на лепшае. Дзіўна, што страчала яго адна бяда за другою. Выганяць пастухі чараду за вёску ў поле, выбяжыць з лесу воўк, схопіць барана; калі разгледзяцца, дык бачаць, што той баран бьгў Васілёў. Здаралася гэта колькі разоў, і заўсёды воўк нібы выбіраў толькі Васілёва. Ходзяць гусі па полі, ускочыць ліса і падушыць іх – гусі былі Васілёвы. Карова ягоная раз заблудзілася каля возера, убілася ў балота, пакуль прыбеглі на дапамогу, ужо ўтапілася. I гэтыя несканчоныя страты давялі яго амаль да галечы.
Неяк загарэўся гай, збеглася ўся воласць; нэ далі рады, полымя, як хваля на возеры, разышлося па ўсім гаі. Шугаючы ўгары, яно ахоплівала густыя лапы ялін і хвояў, а дым, як страшны туман, закрыў усё неба і зямлю так, што ледзь дыхаць можна было. Бегаючы па лесе і збіваючы веццем полымя, папалілі мы на сабе вопратку. Але ўжо не было ратунку. Блізка быў Васілёў дом, іскрынка заляцела ў гумно, і загарэлася збожжа.
У тыя дні вяскоўцы паўсюль казалі, што гэта адпомсціў Васілю Лясун, якога ён некалі выцяў каменем, калі той звяроў і птушак пераганяў з аднаго лесу ў другі; а стары чалавек прадказваў яму новыя пажары і паморак на жывёлу.
Васіль ад гора яшчэ часцей пачаў завітваць у карчму. Яго жонка і цешча працавалі дзень і ноч і стараліся адвярнуць яго ад благога.
Ён зноў вярнуўся да зухаватых і бязбожных сваіх учынкаў. Аднаго разу Антон, Марцін ды іншыя, хто яму шчыра спрыяў, прыйшлі да яго ўвечары і нагадалі, каб цярпліва прымаў свае бядоты: мо калі-небудзь Бог усё пераменіць на лепшае? У гэты час насунулася хмара і навальніца пачалася. Ён, задумлівы, сядзеў ля вакна; вецер завываў за сцяною, а ён, як непрытомны, паведаміў:
– Мой брат выючы праімчаў паўз маю хату і паляцеў гуляць па шырокіх палях і густых лясах. Хутка і я за ім туды падамся.
Чуючы гэтыя словы, перапалохаліся ўсе, і жонка плакаць пачала. А калі Антон сказаў Васілю, што ён зноў вяртаецца да бязбожных учынкаў, – той грукнуў са злосцю дзвярыма і выйшаў з хаты.
Аднаго дня ўвечары ідзе ён у карчму і там сустракае сваіх сябрукоў, з якімі колісь баляваў, і зноў пачынаюць яны банкетаваць. Васіль, калі ўжо добра падпіў, кажа ім:
– Згалеў я зусім, але хутка буду багаты. Прыйшла мне ў галаву добрая думка: пайду начаваць да Змяінага Каменя, пакланюся нячысцікам, мо не пашкадуюць яны мне грошай?
Калі ж пачалі з яго смяяцца, што ён ніколі не адважыцца там пераначаваць (а быў ужо, дарэчы, позні час), ён схапіў шапку:
– Вось дакажу, што не баюся прывідаў! – Кінуў у карчме таварышаў і пайшоў на пагорак да Змяінага Каменя. I адтуль ужо не вярнуўся дадому.
Мінаюцца дні, тыдні, месяцы... Васіля няма. Шкадуюць яго знаёмыя, плачуць жонка з цешчаю. Няма вестак, ці жыве ён, ці памёр.
Розныя былі думкі і чуткі між людзьмі; адны казалі, што недалёка ад Вялікіх Лукаў і Пскова хаваўся ён у пушчах з хеўраю ліхадзеяў; другія сцвярджалі, што Лясун завабіў яго ў свае нетры; сёй-той у грыбах чуў Васілёў голас і смех Лесуноў. Розныя былі здагадкі. Васіль жа загінуў назаўсёды.
Старая Арына, дзень пры дні гледзячы на слёзы сваёй Алюты, страціла здароўе і заручылася з зямлёю. Алюта і цяпер яшчэ жыве ў панскім маёнтку – ні ўдава, ні замужніца.
– Вось да чаго даводзіць п’янства і зухаватасць бязбожная, – сказаў пан Завальня. – Меў добрага апекуна і паноў добрых, што яму дапамагалі, – жыў бы спакойна сабе. Трэба было заводзіць звады з Лесуном, шукаць–заклятых скарбаў, вітацца на полі з віхорам, называць яго братам. Бачыш, Янка, які асцярожнымусіць быць маладзён. Заўсёды, перш чым што рабіць, трэба падумаць.
– Не ведаю, дзядзечка, у чым ён тут правініўся, калі віхор назваў братам? I цяпер у завейную ноч вецер вые, сячэ снегам па вокнах, калі б я сказаў яму: «Ляці, браце, на поўнач, можа, і я за табою падамся», – які ў гэтым грэх?
– Называй братам толькі такога, як сам. А пра віхор просты люд кажа, што гэта д’ябал ездзіць па полі і часам шкоду робіць.
Калі так гаварыў пан Завальня, падарожны глядзеў на Янку і ківаў галавою: не верыш, бо сам не паспытаў такога.
– Ну, цяпер нам трэці раскажа, што бывала калісьці на свеце. Слухайма.
––––––––––––
* Галена.
** Трава росічка. Расце на купінах і дапамагае супраць чараў.
|
|
1844–1846
|
|