Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 вершы(21)
 літаратура(3)
 прагляд
Водгукі(0)
Сяржук Сокалаў-Воюш
Беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.
 
Сапраўднае імя: Сяргей Сокалаў
Годы жыцця: нар. у 1957
Месца нараджэння: вёска Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці
Біаграфія: 

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1957 ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці у сям'і настаўнікаў Анатоля Сокалава і Ганны Воюш.


З 1974 па 1976 працаваў сьлесарам на заводзе жалезабэтонных вырабаў.


З 1976 па 1978 служыў ў Савецкай Арміі.


У 1979 на Наваполацкім вытворчым аб'яднаньні «Палімір». У гэтым самым годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту, пасьля трох курсаў перайшоў на завочнае навучаньне. Скончыў БДУ ў 1985.


У 1982-1984, 1985-1988 працаваў настаўнікам ў Наваполацкай сярэдняй школе №5.


З 1984 па 1985 — навуковы супрацоўнік філіялу музэю Якуба Коласа (вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён).


З 1988 па 1990 — загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск).


З 1990 сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР.


У 1991 зьехаў у Прагу, каб працаваць на радыё «Свабода». Апошні раз прыяжджаў на Беларусь у 2006.  


Упершыню выступіў ў друку ў 1973 у наваполацкай газэце «Хімік».


У 1989 выдаў зборнік «Кроў на сумётах». У тым самым годзе паставіў п'есу-казку «Сьвецяць, сьвецяць зорачкі».


Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак».


Пераклаў на беларускую мову творы А.Андрэева «Манумэнт», «Любоў да бліжняга», таксама некаторыя творы польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.


У 2001 выйшаў першы альбом зь ягонымі песьнямі "Нефармальны беларус ды іншыя песьні". У 2006 - другі - "Песьні Лісоўчыкаў".


Жыве зь сям'ёй у Нью-Ёрку. Мае двух сыноў - Сьветавіта і Славаміра.

Дадаў PL 12.05.2009