Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(3)
 карціны(35)
 прагляд
Водгукі(0)
Фердынанд Рушчыц
 
Годы жыцця: 1870-1936
Месца нараджэння: маёнтак Багданава Ашмянскага павета Віленскай губэрні (цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці)
Біаграфія: 

Фердынанд Рушчыц нарадзіўся 10 сьнежня 1870 г. у маёнтку Багданава Ашмянскага павета Віленскай губэрні (цяпер Валожынскі раён Менскай вобласці) ў сям'і шляхціца Эдуарла Рушчыца.

  

Дзяцінства і юнацтва мастака прайшлі ў Менску, дзе бацька працаваў чыноўнікам на Лібава-Роменскай чыгунцы. Тут Фердынанд пасьпяхова скончыў гімназію і атрымаў першыя навыкі ў выяўленчым мастацтве. Настаўнікам ягоным быў К. Ермакоў, выхаванец Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў.


Пасля сканчэння Менскай гімназіі Рушчыц паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, аднак кар'ера юрыста, відаць, не вабіла юнака. У 1891 г. ён падаў прашэнне ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў аб залічэнні яго вольнаслухачом на аддзяленне жывапісу. Праз год Рушчыц стаў акадэмістам. Спачатку ён займаўся ў майстэрні І. Шышкіна, а потым у А. Куінджы. Падчас навучання некалькі разоў здзяйсняў мастакоўскія вандроўкі ў Крым і Прыбалтыку, наведаў выспы Руга і Барнгольм.


У Акадэміі Ф. Рушчыц блізка сыходзіцца з А. Рыловым ды іншымі вучнямі, з якімі сябруе на працягу шэрага год. Займаўся Рушчыц вельмі ўдала. Яго каларыстычныя і жывапісныя здольнасці высока цаніў І. Рэпін.


Пасля сканчэння Акадэміі ў 1897 г. Рушчыц разам з Куінджы ды іншымі яго вучнямі адбыў у падарожжа па Германіі і Францыі. Па вяртанні на працяглы час асеў у Багданаве, зрэдку робячы паездкі па Беларусі і Расіі. У гэтыя гады ён стварыў самыя лепшыя свае творы "Зямля" (1898), "У свет" (1901), "Стары млын" (1899), "Эмігранты" (1902) ды іншыя, якія блішчуць вялікім майстэрствам і яснасцю думкі.


Карціны Рушчыца экспанаваліся на выставах у Пецярбургу і Варшаве. Яны прынеслі мастаку славу цудоўнага каларыста і малявальніка. У 1904 г. Ф. Рушчыц быў запрошаны на пасаду прафесара жывапісу ў Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў, дзе працаваў да 1906 г. У 1907-1908 гг. ён жыў у Кракаве і займаў пасаду прафесара Акадэміі прыгожых мастацтваў. Перагружаны выкладчыцкай работай, мастак мала працаваў творча. Таму значных палотнаў у гэтыя гады ён не стварыў.


У 1908 г. Рушчыц вярнуўся на радзіму ў Багданава, дзе жыў да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Ад вялікіх філасофскіх абагульненняў, якімі былі адзначаныя яго работы ранняга перыяду, пераходзіць да пошукаў каляровых і кампазіцыйных эфектаў. Піша інтэр'еры сваёй багданаўскай сядзібы, робіць замалёўкі і эцюды любімых куткоў прыроды.


У гэтыя ж гады Рушчыц выступіў і як тэатральны дэкаратар. Ён часта наведваў Вільню, дзе афармляў спектаклі ў тэатры Младзіеўскай.


У 1919 г. Фердынанд Рушчыц вярнуўся ў Вільню, прымаў удзел у аднаўленні Віленскага універсітэта, дзе кіраваў кафедрай жывапісу, быў прафесарам. У 1921 і 1929 г. ездзіў у Парыж.


Працуючы старшынём камісіі па ахове помнікаў старажытнасці, Рушчыц часта наведваў руіны замкаў у Крэве, Міры, Лідзе ды іншых мясьцінах Беларусі, зьбіраў зьвесткі аб гістарычных падзеях, што адбываліся там, і рабіў замалёўкі, эцюды. Па іх ён стварыў некалькі запамінальных твораў (напрыклад, пэйзаж "Крэва").


На пачатку 1930-х гадоў камісія па ахове помнікаў старажытнасьці была ліквідаваная. У 1932 г. Рушчыц пакінуў універсітэт і канчаткова пераехаў у Багданава.


Памёр Фердынанд Рушчыц 30 кастрычніка 1936 г., пахаваны на мясцовых могілках. Сядзібны дом у Багданаве не захаваўся.


Апрача заняткаў жывапісам і працы тэатральнага дэкаратара, Рушчыц аздабляў кнігі і часопісы, праектаваў плакаты, праграмкі і да т.п. у сувязі з мноствам культурна-мастацкіх пачананняў на Віленшчыне, у якіх браў чынны ўдзел.

Дадаў PL 12.05.2009