Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 вершы(129)
 літаратура(5)
 зборнікі(2)
 прагляд
Водгукі(0)
Анатоль Сыс
Беларускі паэт.
 
Годы жыцця: 1959–2005
Месца нараджэння: вёска Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскае вобласьці
Біаграфія: 

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 г. у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскае вобласьці ў сялянскай сям'і. З 1967 вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым у суседняй вёсцы Броннае, дзе ў 1977 скончыў 10 клясаў.  

З 1977 да 1982 вучыўся на аддзяленьні рускай і беларускай мовы і літаратуры Гомельскага Дзяржаўнага Ўнівэрсітэта. Пасьля заканчэньня унівэрсітэта прызваны ў армію (служыў на тэрыторыі Польшчы).

У 1984 працаваў карэспандэнтам раённай газэты «Перамога кастрычніка» ў г. Ветка.  

У 1985 пераехаў у Менск, дзе працуе старшым тэхнікам Рэспубліканскага радыётэлецэнтра.

Член СП Беларусі з 1988.

Друкавацца пачаў яшчэ падчас вучобы ў школе ў раённай газэце «Дняпровец». У гады вучобы ва ўнівэрсітэце зрэдку дасылаў паэтычныя творы ў «Гомельскую праўду», «Чырвоную змену». Рэгулярна друкуецца з 1986. Першы самастойны зборнік «Агмень» (бібліятэка часопіс «Маладосць») выйшаў у сьвет у 1988, куды ўвайшлі вершы і дзьве паэмы, напісаныя ў час знаходжання ў войску. Усё, што напісана да службы ў войску, паэт спаліў.  

У студэнцкія гады пісаў пародыі на сяброў і часта дэкламаваў іх на вечарынках.  

У 1989 надрукаваны зборнік «Пан Лес».  

А. Сыс – паэт шчыры, адкрыты, эмацыянальны, патрабавальны да свайго паэтычнага радка, не церпіць пустазвону і шэрасьці ў паэзіі. Тэма асабістага «я» ў кантэксце сучаснага адраджэньня – найбольш блізкая і актуальная ў паэта. У яго балюча абвостраны погляд на сучаснасьць, дапытлівы пошук выйсьця са складанага становішча, у якім апынулася беларуская культура ў апошні час. Штодзённая карпатлівая і бязьлітасная праца душы накіравана на пошук новых літаратурных форм і нетрадыцыйнага самавыяўленьня. Апошні час ён піша мала. Адчувае ўнутраную патрэбу і заклік часу заняцца перакладамі, асэнсаваць беларускую літаратуру ў сьвятле сусьветнае літаратуры.

Жыў ў Менску.

Памёр у 2005 г.


© сайт “Родныя вобразы”.


http://sys.knihi.com/ - сайт, прысьвечаны Анатолю Сысу.

Дадаў PL 14.10.2009