Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 літаратура(5)
 прагляд
Водгукі(0)
Кузьма Чорны
Беларускі пісьменьнік.
 
Сапраўднае імя: Мікола Раманоўскі
Годы жыцця: 1900-1944
Месца нараджэння: вёска Боркі
Біаграфія: 

Сапраўднае імя Кузьмы Чорнага - Мікола Раманоўскі. Ён нарадзіўся 11(24) чэрвеня 1900 г. у вёсцы Боркі (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласьці) у сям'і селяніна.


Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні БДУ (1923-1925).


Друкавацца пачаў з 1921. Аўтар зборнікаў апавяданьняў "Серабро жыцьця" (1925), "Па дарозе", "Пачуцьці" (абоі - 1926), "Верасьнёўскія ночы" (1929) і інш., раманаў "Сястра" (1927-28), "Зямля" (1928).  


К.Чорны востра ўсьвядоміў і выказаў імкненьне беларускай літаратуры авалодаць досьведам псіхалагічнага пісьма. Аповесьць "Лявон Бушмар" (1930), раман "Айчына" (1931) узнаўляюць рэвалюцыйную рэчаіснасьць у буйных характарах. Па-філасофску асэнсаваная гісторыя становіцца "дзейснай асобай" кніг Чорнага.  


Раман "Трэйцяе пакаленьне" (1935) і аповесьць "Люба Лук'янская" (1936) - зьвёны задуманага цыклу сацыяльна-філасофскіх твораў, якія ахопліваюць шматлікія дзесяцігоддзі гісторыі беларускага народа. У часы вайны 1941-1945 працягваў працаваць над гэтым цыклам: вайскыя раманы "Вялікі дзень" (апубл. 1947), "Пошукі будучыні" (апубл. 1950), "Скіп'еўскі лес" (апубл. 1955), філасофскі раман "Млечныя Шлях" (апубл. 1954).


Памер 22 лістапада 1944 г. у Менску.

Дадаў PL 12.05.2009