Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(12)
 інтэрв'ю(1)
 літаратура(4)
 цытаты(3)
 прагляд
Водгукі(0)
Павал Севярынец
Беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, хрысьціянін.
 
Годы жыцця: нар. у 1976
Месца нараджэння: Ворша
Біаграфія: 

Павал Севярынец нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец.

У 1994 г. скончыў з залатым мэдалём школку № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе.

У 2000 годзе скончыў геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці "Разьведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў.  

З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым Сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., шмат разоў затрымліваўся.

Павал Севярынец - заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (2005 г.).

У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту. Асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Адбываў пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён).

Ляўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.

Xрысьціянін.


Кнігі


"Ды-джэй Адраджэньня" (1998 г.),

"Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.),  

"Нацыянальная ідэя" (2005 г.),  

"Лісты зь лесу" (2007 г.),  

"Брату" (2007 г.).


Паводле http://sieviarynets.net/

Дадаў PL 10.09.2009