Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 інтэрв'ю(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Мікалай Цудзік
Беларускі мастак.
 
Годы жыцця: нар. у 1975
Месца нараджэння: Уладзівасток (Расея)
Біаграфія: 

Мікалай Цудзік нарадзіўся ў 1975 годзе ва Ўладзівастоку (Расея) ў сям’і мастака Мікалая Цудзіка-старэйшага. У 1978 г. пераехаў з бацькамі ў БССР.

Зараз жыве ў вёсцы Лясковка Менскага раёна. У 1990 г. скончыл СШ № 2 г.п. Бараўляны. У 1991 - 1995г. вучыўся ў Менскім Дзяржаўным Мастацкім Вучылішчы імя А. Глебава (спэцыяльнасьць «Жывапіс»).  

З 1997 г. Мікалай Цудзік супрацоўнічае з мастацкімі галерэямі і салонамі сталіцы (галерэя Саюза мастакоў РБ, Цэнтральная галерэя, «Верхні горад», «На ростанях», «Медэя», «Фенікс», «Канцэпцыя»).  

У 1999 г. удзельнічаў у Рэспубліканскай выставе «Аўтапартрэт, партрэт», у выставе, прысьвечанай пяцідзесяцігоддзю бацькі М. Цудзіка.  

У 2006 г. прайшлі пэрсанальныя выставы жывапісу мастака: «Пачуцьцё Рэальнасьці», «Бацька і сын Цудзікі», «Рух да Рэальнасьці». Значная частка прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой (ЗША, Францыя, Таіланд, Нідэрланды, Польша).


Ася Паплаўская,

https://www.uff-by.org/

Дадаў PL 02.09.2009