Люся Лушчык нарадзілася 15 траўня ў горадзе Ліда. Імя «па-пашпарту» Люцыя. Люсяй завуць бацькі і сябры, зараз гледачы. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсітэта.
Люся Лушчык - першы журналіст, які атрымаў прэмію «Залатое вуха», уладальніца прэміі ТОП-50 самых прыгожых і пасьпяховых людзей горада Менска, лаўрэат Прафэсійнага конкурсу ў вобласьці разьвіцьця грамадскіх сувязяў «PRемiя-2006» у намінацыі «Лепшая PR-пэрсона 2006 гады». Пераможца Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Телевершина» у намінацыі «Приз зрительских симпатий» 2007 года.
Шэсьць гадоў працавала ў эфіры Першага Музычнага Тэлеканала. Аўтар, вядучая і журналіст праграмы навінаў «120/80 news» і выніковага выпуску «120/80 weekly».
У 2004 году Люся Лушчык выйграла грант Дзярждэпартамэнта ЗША і стажыравалася ў Вашынгтоне на тэлеканалах ВВС і CNN.
У пачатку 2008 года Люсю запрасілі на тэлеканал АНТ у якасьці тэлевядучай праграмы "Наше Утро". З гэтага часу ў пары з Валерам Кашчэевым Люся Лушчык абуджае краіну. Гэта не першы досьвед працы з тэлеканалам. Бо некаторы час назад Люся Лушчык стала фіналісткай папулярнага рэаліці-шоў "Звездный Цирк". Яе абралі у шоў падчас адборачных тураў. Далей штодзённыя шматгадзінныя трэніроўкі, падзеньні і ўдары, расчараваньні і засмучэньні. Пад кіраўніцтвам лепшых майстроў Нацыянальнага Цырка Беларусі Люся вучылася цыркавому мастацтву, кожны тыдзень дэманстравала свае ўменьні ў відовішчных імпрэзах і як вынік стала фіналісткай шоў. На гэтым жыцьцёвым этапе рэаліці-шоў не скончыліся.
"Битва Городов" - беларускі аналаг папулярнай французскай праграмы "Вялікія гонкі", якая з посьпехам выходзіла ў эфір у больш за 30 краінах заваявала сэрцы і гледачоў Беларусі. Здымкі праходзілі ў Францыі, на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, у 60 км ад Ніцы, а вядучай у пары з Вадзімам Галыгіным, стала Люся Лушчык.
http://www.lucia-star.com/biography/