Скончыў Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут 1978. Вучыўся ў Г.Вашчанкi. Удзельнiк мастацкiх выставак з 1976. Працуе ў манументальным i станковым жывапiсе. Аснаўныя творы: вiтражы для вакзала г. Маладзечна, Лiтаратурнага музея М.Багдановiча ў Мiнску; роспiс i разьба "Мiр табе, зямля пад белымi крыламi" для залы прыёмаў гасцiнiцы Саўмiна ў г. Мiнску, роспiсы царквы Пятра i Паўла ў г. Сямяцiчы (Польшча) i iканастаса Свята-Мiкалаеўская црквы ў г. Брэсце; кампазiцыя "Дзед Сцяпан" (ляўкас, разьба); палотны "Кастрычнiцкая цiшыня", "Слова аб Радзiме. Францыск Скарына", "Песня-ўспамiн. Мiкола Гусоўскi", "Прадвызначанасць", "Вясновая вада", "Восеньскi матыў", "Дарога ў лесе", "Зiмовы дзень". Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi, Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мiнску, фондах БСМ, галерэi Крыстобаля Габарона (Iспанiя), музеi Акадэмii мастацтваў г. Гранада, Нацыянальнай бiблiятэцы г.Мадрыда, музеi сучаснай iспанскай гравюры г.Марбэлья (усе ў Iспанii), "Zimmerly Art Museum" г.Нью-Брунсвiк (ЗША). Член БСМ з 1983. Жыве ў г. Мiнску.
© "Родныя вобразы", 2009.