Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 інтэрв'ю(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Уладзімір Ткачэнка
Гітарыст, кампазітар, аранжавальнік, педагог.
 
Годы жыцця: нар. у 1953
Месца нараджэння: г. Лебядзін Сумской вобласці, Україна
Біаграфія: 

Уладзімір Ткачэнка нарадзіўся 11 сакавіка 1953 года ў г. Лебядзін Сумской вобл., Україна. У 1977 скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі. У тым жа годзе запрошаны ў склад ансамбля “Песняры”. Ад 1985 – удзельнік джаз-групы Ігара Сафонава. Ад 1987 – гітарыст, аранжавальнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі. Аўтар больш за 5000 аранжаванняў твораў для біг-бэнду, інструментальных эстрадных і джазавых п’ес, песень, якія выконвалі вядомыя беларускія выканаўцы. Аўтар джазавай Сюіты на тры беларускія тэмы, сімфоній “Бітлз” і “Песняры”, п’ес для джаз-групы і камернага аркестру.

Як гітарыст першым у Беларусі авалодаў тэхнікай выканання “тэйпінг”, у якой апрацаваў такія тэмы, як “Саўка ды Грышка”, “Гоман”, “Караван”, зрабіў пералажэнне Прэлюдыі і фугі C-moll I.-С. Баха.

Як студыйны музыка запісваўся з вялікай колькасцю выканаўцаў розных стыляў. Сталы ўдзельнік канцэртаў Мінскага клубу гітарыстаў. Ад 2004 выступае ў дуэце “Double Fantasy” Віктарам Малчанавым.


Біяграфію падрыхтаваў Юры Несцярэнка.

Дадаў PL 22.02.2010