Віктар Саўчанка нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Севераморск (Мурманская вобласьць, Расея).
1972 - 1976 : Вучыўся ў Менскім Мастацкім Вучылішчы ім. А. Глебава.
1980 - 1986 : Беларускі тэатральна-мастацкі Інстытут, аддзяленьне графікі.
Менск 1994 - 1997 : Стажыроўка ў творчых майстэрнях Акадэміі Мастацваў пры Міністэрстве Культуры і Друку Рэспублікі Беларусь.
З 1999 - сябра Саюза Мастакоў РБ.
Выставы:
1994 - "На галерэі". Нацыянальны мастацкі музэй, Менск, Беларусь.
1995 - III Міжнародная выстава "Josep de Ribera". Хаціва, Іспанія.
1995 - XVIII Міжнародная незалежная выстава эстампаў у Канагаве, Японія.
1996 - "Эстамп 96" Палац мастацтваў, Менск, Беларусь.
1996 - "Чарнобыль, боль, надзея" 10 гадоў (1986-1996) Палац Мастацтваў, Менск, Беларусь.
1996 - Беларуская графіка і скульптура малых формаў. Бэрлін, Нямеччына.
1996 - II Міжнародная выстава графікі малых формаў. Вільня, Летува.
1996 - I-IV Міжнародная выстава мастацтва малых формаў. Стакгольм, Швэцыя.
1996 - XI Міжнародная выстава графікі малых формаў. Таронта, Канада.
1997 - II Міжнародная выстава графічнага мастацтва. Бітола, Македонія.
1997 - Выстава ў галерэі "Kola Podkowy Poland". Варшава, Польшча.
1997 - Выстава ў Варшаўскім унівэрсітэце. Варшава, Польшча.
1997 - IX Міжнародная выстава эстампаў малога фармату "PrintsVarna-97". Балгарыя.
1997 - IV Выстава эстампаў малога фармату "Petit Format 1997". Chamalieres, Францыя.
1997 - XII Міжнародная незалежная выстава мастацтва малых формаў "Dell Bello Gallery". Таронта, Канада.
1998 - Міжнародная выстава эстампаў "MIG-98". Барселона, Іспанія.
1998 - IV Міжнародная выстава "D'art Miniature". Квэбэк, Канада.
1998 - II Міжнародная выстава графічнага мастацтва "Inter-Kontakt-Graphic Praha 98" "The Labyrinth". Прага, Чэхія.
1998 - III Міжнародная выстава графікі малых формаў. Вільня, Летува.
1999 - X Выстава графікі малых формаў. Лодзь, Польшча.
2001 - III Міжнародная выстава эстампаў малога фармату "СLVJ-2001". Румынія.
2001 - "Тэрыторыя Каўчэг". Галерэя "Золата". Менск, Беларусь.
2001 - IV Міжнародная выстава графікі малых формаў. Вільня, Летува.