Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Валярына Кустава
ЗБОРНІКІ:  
«Кроў Сусьвету»  зборнік вершаў 1996

Вершы. Менск. "Мастацкая літаратура". 1996.

У кнізе прадстаўлены вершы мінчанкі Валерыі Куставай, якой усяго толькі 12 год. Рэдкая зьява – дзеці пішуць па-даросламу! Спадзяёмся, што кожны, хто разгорне гэтае выданьне, яшчэ раз пераканаецца, што краіна Беларусь багатая перш за ўсё паэтычным духам i вершаваным хараством. Паэзія Валерыі – яскравы прыклад нязгаснасьці над нашай зямлёй зорак шчырасьці i даверу.

арыгінальны зьмест

«Каб неба сагрэць...»  зборнік вершаў 2004

Вершы. Менск. “Мастацкая літаратура”. 2004.

Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым сьветабачаньнем, сьветаразуменьнем, сьветаўспрыманьнем. Яе творам уласьцівыя філязофская заглыбленасьць і ўтрапёная ўзвышанасьць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасьць, апантанасьць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вышынёй, захапленьне антычным хараством і паганскай паэтыкай.

арыгінальны зьмест

«Тамсама»  зборнік вершаў 2006

Вершы. Менск. «Мастацкая літаратура». 2006.

Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, а ўнутры разгараецца дзівосная бязьмежная асалода жыцьця, зьнітаваная з жаданым болем, немагчымая безь яго. Зьнікае час – і найвышэйшую каштоўнасьць набывае кожнае імгненьне, якое імкнецца зрабіцца вартым вечнага вяртаньня. Ратаваньне – у містычнай повязі, у паэзіі, што стварае і перастварае сусьветы. Судачыненьні – каханьне і адчай, творца і Айчына, паэт і паэзія – ёсьць тым самым вірам рэчаіснасьці, дзе спрадвечныя словы набываюць новы сэнс, дзе наноў вынаходзяцца пачуцьці.

арыгінальны зьмест