Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Рагнед Малахоўскі
ЗБОРНІКІ:  
«Беражніца»  зборнік вершаў 2005

Зборнік вершаў. Менск. “Мастацкая літаратура”. 2005.

Разьмерана стрыманая, бяз рэзкіх нежыцьцястойкіх наватарскіх хістаньняў, бяз знаку самаўлюбёнасьці і характэрнага для многіх маладых эгаізму, паэзія Рагнеда Малахоўскага – жыўлівая крыніца яго асабістай праўды жыцьця. Душэўная споведзь аўтара ня можа не кранаць шчырасьцю і сьветлым наівам, лірычнасьцю і духам роднага краю. Захапляе яскравасьцю трапных вобразаў, выверанасьцю радка, гарманічнай завершанасьцю верша. А жывая, не заляжалая мова не пакідае абыякавым ні маладога ні сталага прыхільніка паэтычнага слова.