У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Алесь Пісьмянкоў
ЗБОРНІКІ:  
«Планіда»  зборнік вершаў 1994

Вершы. Менск. “Мастацкая літаратура”. 1994.

«Планіда» – новы зборнік Алеся Пісьмянкова. У вершах паэта рэаліі сёньняшняга жыцьця цесна пераплецены з рэаліямі мінулага. Як і ў пацярэдніх кніжка, лірычны гэрой Алеся Пісьмянкова часта зьвяртаецца да духоўнага вопыту продкаў: мужнага воя, шчырага сейбіта, мудрага летапісца, вязьня ГУЛАГа... Разам зь імі шукае адказы на адвечныя пытаньні, ён трывожыцца і непакоіцца, ён кахае і спадзяецца.

арыгінальны зьмест

«Вершы»  зборнік вершаў 1997

Менск. “Мастацкая літаратура”. 1997.

«Вершы» – новы зборнік Алеся Пісьмянкова, у які ўвайшлі творы, напісаныя за два апошнія гады. У вераб’іную ноч паэт сьніць салаўіную раніцу і сьцьвярджае, што вялікі грэх ня быць творцам, калі ўсё перапоўнена прагай каханьня.

арыгінальны зьмест

«Думаць вершы...»  зборнік вершаў 2005

Вершы, эсэ, успаміны. Менск. “Мастацкая літаратура”. 2005.

Алесь Пісьмянкоў (1957-2004) – адзін з самых яркіх паэтаў што прыйшлі ў літаратуру ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. На жаль, кніга «Думаць вершы...» – апошняя кніга, якую напісаў паэт. У яе ўвайшлі літаратурныя эсэ пра пісьменьнікаў і вершы, якія яшчэ раз пацьвярджаюць, якім цудоўным паэтам і чалавекам быў Алесь Пісьмянкоў.

У разьдзеле «Не зьнікай...» зьмешчаны ўспаміны пра самога аўтара.

арыгінальны зьмест