Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Яўгенія Янішчыц
ЗБОРНІКІ:  
«Сьнежныя грамніцы»  зборнік вершаў 1970

Менск. "Беларусь". 1970.

Вершы маладой паэткі вызначаюцца сьвежасьцю паэтычных вобразаў, напоўненыя сьветлым пачуцьцём, радасьцю, любоўю да Радзімы.

«Дзень вечаровы»  зборнік вершаў 1974

Менск. "Мастацкая літаратура". 1974.

Аснову зборніка склалі лірычныя вершы. Маладая паэтка шчыра піша аб родных мясьцінах, сваёй вёсцы, земляках. Усхвалявана паэтызуе яна на тэму каханьня і сяброўства.

«Ясельда»  зборнік вершаў 1978

Лірыка. Менск. "Мастацкая літаратура". 1978.

У новую кніжку паэткі ўвайшлі вершы аб Радзіме, адносінах чалавека да чалавека, каханьні. Для зборніка характэрны глыбокі і самабытны роздум над жыцьцём, акрэсьленасьць думкі, многазначнасьць вобраза, малады і непасрэдны тэмперамэнт.

«На беразе пляча»  зборнік вершаў 1980

Лірыка. Менск. "Мастацкая літаратура. 1980.

Новая кніжка лірыкі, яна прасякнута думкамі і пачуцьцямі нашага сучасьніка. Вершам паэткі характэрны яркая вобразнасьць і музычнасьць.

«Пара любові і жалю»  зборнік вершаў 1983

Кніга лірыкі. Менск. "Мастацкая літаратура". 1983.

Чуйная да народнага слова, да ўсяго, што зьвязвае чалавека з роднай зямлёй і гордасьцю за сваю Радзіму паэтка Яўгенія Янішчыц і ў новым зборніку "Пара любові і жалю" застаецца вернай свайму народу. Яе тэмперамэнтнаму і сардэчнаму радку ўласьцівы роздум над часам, над балявымі нэрвамі веку. Хораша ў кнізе паўстае і адвечная тэма мацярынства, міру і каханьня.

арыгінальны зьмест

«Каліна зімы»  зборнік вершаў 1987

Кніга лірыкі. Менск. "Мастацкая літаратура". 1987.

Новая кніга лірыкі паэткі - працяг шчырай і хвалюючай размовы з сучасьнікам, зь людзьмі старэйшага пакаленьня, якое захавала мір і шчасьце на зямлі, з краем, якому яна абавязана любоўю і жыцьцём. Я. Янішчыц не выпадкова выбрала і назву сваёй кнігі, лейтматывам якой - фальклорны прыцягальны вобраз каліны, асабліва сугучны кахаючаму і ранімаму жаночаму сэрцу.  

арыгінальны зьмест