Вершы, паэма. Бібліятэка часопіса «Маладосць». 1990.
Вершы Эдуарда Акуліна, што друкаваліся ў рэспубліканскім друку, зацікавілі чытача сьвежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. I вось яны сабраны ў асобную кніжку. Яна – першая для маладога паэта.
Востра адчувае Э. Акулін усе зрухі жыцьця, з трывогаю піша пра чарнобыльскую бяду, пра дабрыню чалавека і яго жорсткасьць. Завяршае кнігу паэма «Шлях да радзімы», прысьвечаная памяці Максіма Багдановіча.
арыгінальны зьмест