Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Уладзімер Някляеў
ЗБОРНІКІ:  
«Адкрыцьцё»  зборнік вершаў 1976

Вершы. Менск. "Мастацкая літаратура". 1976.

Час і мейсца чалавека ў жыцьці, Радзіма і каханьне, адказнасьць маладога сучасьніка перад памяцьцю папярэднікаў - такі абсяг тэмаў зборніка лірыкі Ўладзімера Някляева "Адкрыцьцё".

Дакладнае, уважлівае слова, высьветленая глыбокім пачуцьцём думка - усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.

арыгінальны зьмест

«Вынаходцы вятроў»  зборнік вершаў 1979

Кніга лірыкі. Менск. 1979.

Непарыўная сувязь зь зямлёй Бацькаўшчыны, грамадзянскае асэнсаваньне часу і свайго мейсца ў ім, адказнасьць сучасьніка перад мінулым і будучым - вось асноўныя тэмы гэтага зборніка.

арыгінальны зьмест

«Знак аховы»  зборнік вершаў 1983

Вершы. Менск. “Мастацкая літаратура”. 1983.

Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зьберагаць жыцьцё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсьведамляць адказнасьць перад нашчадкамі – такі асноўны грамадзянскі напрамак новай кнігі Ўладзімера Някляева «Знак аховы».

У кнігу ўключана таксама паэма «Маланка» – аповесьць пра каханьне.

арыгінальны зьмест

«Наскрозь»  зборнік вершаў 1985

Вершы, балады, паэмы. Менск. "Мастацкая літаратура". 1985.

Рэцэнзент: Міхась Стральцоў.

арыгінальны зьмест

«Прошча»  зборнік вершаў 1996

Вершы і паэмы. Менск. 1996.

Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускае мовы, - мейсца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленьнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім сьвятлом адметнае новае слова паэта Ўладзімера Някляева.

арыгінальны зьмест

«Так»  зборнік вершаў 2005

Кніга паэзіі, 2005 год.