| |
|
|
Янка Купала
ЗБОРНІКІ:
|
«Жалейка»
зборнік вершаў 1908
Першы зборнік твораў Янкі Купалы. Цэнтральнае мейсца ў вершах займаюць апісаньні патрэбаў беларускіх сялян. У кнізе зьмешчаны лірычныя вершы і паэма "Адплата каханьня", напісаныя ў 1905-1907 гг., у якіх аўтар нібы даваў тлумачэньне, хто такі паэт Янка Купала, якія ў яго думы, перажываньні, песьні, каму ён іх нясе, ахвяруе. У гэтым зборніку ўпершыню апублікаваны знакаміты верш "А хто там ідзе?", які заняў асаблівае мейсца ў творчасьці Купалы. У вершы створаны абагульнена-рамантычны вобраз беларускага народа. Гэты твор зрабіў значны ўплыў на беларускую літаратуру і культуру ў цэлым.
арыгінальны зьмест
|
|
«Гусьляр»
зборнік вершаў 1910
Пецярбург. 1910. Друкарня К.Пянткоўскага. Вул. Пад'ячэская 22.
Выданьне надрукавана лацінскім шрыфтам. Зборнік складаецца зь вершаў, напісаных у пэрыяд з 1906 па 1910 гг. У іх аўтар на першы плян вылучыў рамантызаваны вобраз лірычнага гэроя. У лірычным перажываньні ўсё больш адлюстроўваецца ўнутраны стан паэта. Адна з цэнтральных тэм зборніка - мастак і сьвет, мастак і народ.
арыгінальны зьмест
|
|
«Шляхам жыцьця»
зборнік вершаў 1913
Пецярбург. 1913. Друкарня Ю.Н. Эрліх (улад. А.Э.Коллінс) Мал.Дваранская, 19. Выдавецтва "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ".
Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910-1913 гг., паэмы "Курган" і "На Куцьцю", драматычную паэму "На папасе", пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, зьмешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненьнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасьцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцьця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай сьвядомасьці беларускага народа.
Шчыра паважанаму доктару А.П.Ерэмічу гэтую кніжку пасьвячаю. (Аўтар)
арыгінальны зьмест
|
|
«Спадчына»
зборнік вершаў 1922
Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства "Адраджэньне". Менск. 1922.
Рукапіс быў падрыхтаваны аўтарам у 1919 г. Уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913-1919 гг., а таксама творы 1905-1907 гг., якія раней не былі надрукаваны з-за цэнзурных прычынаў. У творах зборніка - роздум пра гістарычныя шляхі Беларусі, яны прасякнуты ўласьцівай паэту філязофскай глыбінёй. У ідэйна-стылявым пляне ўсе творы зьнітаваны агульнасцю канцэпцыі - думкай пра лёс беларускае нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі.
арыгінальны зьмест
|
|
«Безназоўнае»
зборнік вершаў 1925
У зборнік увайшлі паэма "Безназоўнае", драматычная паэма "На папасе" (1913 г.), вершы, напісаныя пераважна ў 1919-1924 гг., пераклады з польскай мовы верша К. Уейскага і байкі Ю. Крашэўскага. Вершы прасякнуты глыбокім роздумам над гістарычным мінулым і будучыняй роднае зямлі і яе народа.
|
|
|
|