"Iду шляхам жыцьця, каб прайсьцi празь вернасьць. Люблю бываць у Чорным замку Альшанскiм, на бабровых тонях, у краiне райскай птушкi, у горадзе-утопii. Каб чытаць зоры i казкi жыцьця, вывучыла азбуку любовi. Бясконца гатовая слухаць дудку беларускую, жалейку, скрыпку беларускую. Хацела б, каб людзi не журылiся, каб ведалi... Мару пабудаваць гняздо для птушкi радасьцi. Люблю той стан душы, якi магчыма выразiць толькi як безназоўнае. На Купальле пляту вянок з курганнай кветкi i пускаю ў Ясельду. Слухаю крокi па старых лесьвiцах, крокi сэрца. Адзначаю сьвята пчалы, сьвята ў будзень. Ведаю – ёсьць на сьвеце мой алень. Гэта пра мяне – сена на асфальце, дзень вечаровы, нагбом, назаўжды, трывожнае шчасьце, незалежнасьць.
З усiх земляў мая – новая зямля, мае людзi – людзi на балоце. Нарадзiлася i застануся – тут."