| |
|
|
Васіль Быкаў
ЦЫТАТЫ:
"Свабода – галоўная маральная й фізычная каштоўнасьць, дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэньня. Усё жывое і карыстаецца гэтай каштоўнасьцю, наколькі магчыма ў складаным, заблытаным сьвеце натуральнага існаваньня. Акрамя хіба што чалавека, якому недастаткова дадзенай ад нараджэньня свабоды. Каб у поўнай меры ўсьвядоміць і адчуць яе неабходнасьць, яму наканавана прайсьці праз хітрасплятаньні жыцьцёвага лябірынту... Напэўна, кожнаму свой шлях да свабоды трэба прайсьці ў адзіночку."
з кнігі “Доўгая дарога дадому”.
|
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
|
"На працягу стагоддзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт. Ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыцьцяў і - маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гісторыярафіі, яго філосафы ўнушалі яму фальшывую ідэю аб "мудрай правільнасьці" яго бязьмежнага цярпеньня. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэньня. Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўленыя ўласнай палітыкі, магчымасьці дзенічаць на карысьць народа, а шмат хто зь іх сам стаў ахвярай тэрору, уласнай сьлепаты і памылковых поглядаў."
Васіль Быкаў, кастрычнік 1988.
|
"Голад - гаспадар над усімі."
аповесьць "Аблава"
|
"Будзе незалежнай Беларусь – будзе ўсё."
|
|
|
|