Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Максім Гарэцкі
ЦЫТАТЫ:  

"Я жыць хачу вольным жыцьцём - жыцьцём радасьці, добрага, вясёлага сьмеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцьця. Я хачу новага, лепшага жыцьця. Я крэпка, усімі сваімі сіламі жадаю яго! "

"Стогн душы"

"Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызваленьня Беларусі!"

"Найдаражэй за ўсё на сьвеце ёсьць воля. Воля – гэта ўсё. Воля – змысл нашага земнага існаваньня."

"У сэрцы маiм нешта прыемнае i хворае. Як шчырае каханьне. Як каханьне таго, хто шмат думаў. Спрадвечнае i тлен."

"У чалавека павінны быць дзьве роўныя часткі: цьвёрдая і мяккая. У немца гэта якраз палавінкі. У другіх народаў – як калі. А ў славяніна мяккая часьць залішне вялікая на кошт цьвёрдай, дужа залішне."

"Можа, калі-небудзь і аба ўсём, што каля нас незразумелага, даведаюцца людзі. Бог ведае... Адно астанецца людзям навекі сьвятою загадкаю – гэта Тварэц наш Найвышні. Каб не было дано людзям гэтай загадкі, не было б чалавецкага жыцьця... Прапалі б людзі."

"Мы – рунь, якая прабіваецца страшэннымі дажджамі і халадамі, але мы яшчэ некалі, як сьпелыя каласы на добрай  ніве, закрасуем на роднай зямлі нашай..."

(«Рунь»)