Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Кацярына Даманькова
ЦЫТАТЫ:  

"Я... на мейсцы не сяджу, заўсёды ў руху. Але і ў выпадак, і ў лёс я таксама веру. Я спадзяюся, што мой момант таксама хутка прыйдзе."

зь інтэрв'ю часопісу "Конфитюр", 2007 г.

"...Людзей, якія зацыклены на сваёй зьнешнасьці, лічу закамплексаванымі. Мяне, сапраўды кажучы, гэта больш нават раздражняе ў мужчынах, чым у жанчынах."

зь інтэрв'ю часопісу "Конфитюр", 2007 г.

"Ў нашыя дні сорамна не мець жаданьня, не мець імкненьняў да чагосьці, не мець мэты. Бо вакол столькі магчымасьцяў..."

зь інтэрв'ю часопісу "Конфитюр", 2007 г.

"...Я люблю Менск. Хоць тут, можа быць, не хапае забавак для моладзі."

зь інтэрв'ю часопісу "Конфитюр", 2007 г.

"Я люблю беларускую мову. Я б была радая, калі б у нашай краіне размаўлялі па-беларуску. Мы жа ўсё-ткі беларусы..."

онлайн-канфэрэнцыя на TUT.BY, 3 сакавіка 2006 г.

"Я жыцьцялюбівы чалавек. Я б жадала пачуць, што гэтае жыцьцё я пражыла нездарма. Прынесла шчасьце людзям і нікога не пакрыўдзіла."

онлайн-канфэрэнцыя на TUT.BY, 3 сакавіка 2006 г.

"Мяне раздражняюць такія якасьці, як хамства, нахабства, цынізм. Не люблю людзей без пачуцьця гумару."

онлайн-канфэрэнцыя на TUT.BY, 3 сакавіка 2006 г.