Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Натальля Арсеньнева
ЦЫТАТЫ:  

"...Веру, што жыве Беларусь і будзе жыць."

1991

"Каб не мова, даўно б м растаялі, расплыліся б імглой між чужых, зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю... Але з мовай – і мы будзем жыць."

1942, Менск.

"Перажываньні, цяжкасьці, хоць цяжкія, жудасныя, даюць чалавеку нешта такое, што пабуджае ў ім натхненьне, творчую сілу. Таксама і калі паэт чуе, што творамі ягонымі цікавяцца, што яны патрэбныя, – сіла ягонае творчасьці адразу шугае ўгару. Наадварот, калі адчуваеш і сябе і свае творы нікому не патрэбнымі, наступае поўнае зьнеахвочаньне, поўны заняпад усялякага паэтычнага натхненьня. Чаму гэта так? Ды, пэўне, такая ўжо людская натура. Паэт не становіць выняткам з агульных законаў, наадварот, усё людское, і благое і добрае, ярчэй жыве ў ім. Адно справа ў тым, ці патрапіць ён маскавацца. Не будучы сапраўдным чалавекам, не можна быць паэтам. Не перажыўшы ўсяго, што перажываюць людзі, таксама не можна быць сапраўднай творчай адзінкай. Перажываньні для паэта – гэта той жа хлеб. У галодныя гады ён дае зь сябе менш, у гады, багатыя на ўражаньні, ён творыць больш."