Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Янка Купала
ЦЫТАТЫ:  

"Я – беларус, і адзінае маё прызначэньне – служыць свайму народу ўсімі сіламі сваёй душы і сэрца."

1904

"Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць па свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я»."

1922

"Страшная кара – пазбавіцца нацыянальнай ідэі."

"Слоў ня крышыць ні век, ні тапор."

"Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!"

"Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: сьсячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — зьгіне."

"Хай толькі асьвеціць Вас адна вялікая думка, - аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыцьцё, калі яна Вас да гэтага пакліча."

"Зь квяцістымі сонечнымі думкамі, зь нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад сьвятым Сьцягам вольнай Беларусі.

Змагайся і стань вольным, Беларускі народ!"