Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Я Ў ШКОЛЕ АМАЛЬ НІ З КІМ НЕ СЯБРАВАЛА
     інтэрв'ю   Кацярына Даманькова   19.I.2008.       

Роўна два гады назад жыхарка Менска Каця Даманькова выйграла прэстыжны конкурс Supermodel Of The World. У інтэрв'ю ОК! прыгажуня распавяла, чаму зараклася хадзіць на кастынгі, чым ёй не падабаецца Масква і чаму яна жадае сябе кланаваць.  



– Да таго як патрапіць на подыюм, кім ты была і пра што ў жыцьці марыла?

  

– Я вучылася ў школе. Думаю, калі б не стала мадэльлю, то пасьля дзясятага кляса пайшла б на біялагічны факультэт. Біялогія была маім любімым прадмэтам. Генэтыка, кланаваньне – гэта таксама вельмі цікавіла мяне.

  

– Сябе б кланавала?

  

– Вядома. А то шматлікія жаляцца, што я адна такая. (Сьмяецца.)

  

– Калі мужчыны сталі заўважаць цябе?

  

– Гадоў у трынаццаць, мусіць. Я тады ўжо выглядала старэй за сваіх аднагодкаў.

  

– Ты ад прыроды такая стройная? Ці гэта вынік упартай працы?

  

– Ад прыроды. Ніякіх жорсткіх дыет, трэніровак, якія змарняюць. Можа ў дзяцінстве я пяць гадоў плаваньнем займалася, проста для задавальненьня. Мне не так шмат трэба, каб добра выглядаць: класьціся не пазьней за адзінаццаць гадзін, і спаць не менш за восем гадзін.

  

– Хто прывёў цябе ў мадэльны бізнэс?

  

– Першы раз я прыйшла ў агенцтва сама, у 14 гадоў. Гэта быў маркотны вопыт. Да мяне на вуліцы падышла жанчына, сказала: "Дзеўчына, у вас нядрэнныя дадзеныя. Не жадалі б стаць мадэльлю?" Пакінула адрас...

  

– Тады ты ўжо думала аб кар'еры?

  

– Не. Але да мяне часта на вуліцы падыходзілі з падобнымі прапановамі, і ў гэты раз я ўжо вырашыла: трэба схадзіць дзеля цікавасьці. Прыйшла па адрасе, а там… ну, увогуле, зусім не мадэльнае агенцтва. У жаночай распранальні стаяць мужчыны нейкія. Я была ў шоку ад убачанага і пасьля гэтага зараклася хадзіць на кастынгі.

  

– А ў выніку?

  

– У выніку дзесьці праз год я сядзела зь сяброўкай у кафэ, да мяне падышоў мужчына, прадставіўся дырэктарам мадэльнага агенцтва. Я сказала, што не жадаю быць мадэльлю: "Можаце нават не пакідаць кантактаў – усё роўна нікуды не прыйду". Ён угаворваў мяне хвілін пятнаццаць: "Дзяўчына, паверце, у вас выдатныя перспэктывы". Я стаяла на сваім.

Потым ён сышоў, але візітоўку ўсё ж такі даў. Я яе спачатку пакінула на стале, але потым чамусьці вярнулася і паклала ў сумку. Падумала, раптам калі-небудзь спатрэбіцца.

Прыйшла дадому, распавяла ўсё бацькам. Тата навёў даведкі, і апынулася, што тым мужчынам быў Сяргей Нагорны – уладальнік вядомага ў Менску мадэльнага агенцтва, з добрай рэпутацыяй.

Тата сказаў: "Каць, схадзі, паспрабуй. Можа, гэта будзе ў цябе як хобі? Скончыш школу мадэляў, навучышся добра хадзіць". Прыйшлі мы туды, там зрабілі першыя здымкі "Палароідам". Сказалі: "Мы вам патэлефануем".  

Месяц тэлефон маўчаў. Я ўжо падумала, што і слава Богу. Але потым усё ж такі патэлефанавалі, запрасілі яшчэ раз, зрабілі першае партфоліё.  

Праз тыдзень маё фота разьмясьцілі на сайце школы мадэляў, і амаль адразу я атрымала кантракт зь беларускім апэратарам мабільнай сувязі. Білборды віселі па ўсім горадзе.  

Ну а далей закруцілася: я атрымала кантракт з мадэльным агенцтвам у Лондане, паляцела туды, а потым мне прапанавалі паехаць на конкурс у Нью-Ёрк.

  

– Хто прапанаваў і чаму менавіта табе?

  

– У Лондан прыязджалі прадстаўнікі агенцтва Ford Models, якое і праводзіць конкурс. Мабыць, я ім спадабалася. А паколькі Беларусь ніколі не ўдзельнічала ў Supermodel Of The World, мне прапанавалі паспрабаваць.

  

– Але ж для ўдзелу трэба прайсьці адборачныя туры ў сваёй краіне?

  

– Дык у Беларусі няма нават адбору. Раней нашы дзяўчынкі езьдзілі на адборачныя туры ў Расею, і потым на конкурсе яе ж прадстаўлялі. Але я, мабыць, так спадабалася амэрыканцам, што яны вырашылі зрабіць выключэньне. Увогуле, на халяву я прайшла. (Сьмяецца.)

  

– Сам конкурс з чаго складаўся?

  

– Я патрапіла адразу ў фінал, гэта значыць проста ўдзельнічала ў паказе.

  

– Адзежу для фіналу самі сабе падбіралі?

  

– Не. Усім мадэлям быў адведзены асобны дзень для прымерак. Дарэчы, мая сукенка мне наогул не падабалася. Здавалася, што на мяне напялілі нейкі халат. (Сьмяецца.)

  

– Калі абвесьцілі, што ты выйграла, у непрытомнасьць не звалілася?

  

– На самай справе, я яшчэ за пяць хвілін да гэтага здагадалася, што як мінімум патраплю ў прызёры. Пасьпела маральна падрыхтавацца.

  

– Якім чынам здагадалася?

  

– Па-першае, мне тройчы зьмянялі прычоску, а іншым дзяўчынкам – не.  

А па-другое, калі мы стаялі за кулісамі, я выпадкова ўбачыла ў руках у жанчыны, якая выпускала нас на сцэну, лісток са сьпісам краін-удзельніц. Там стаялі тры галачкі: супраць Беларусі, Канады – яны як раз па алфавіце зьверху ідуць – і яшчэ адна дзесьці ўнізе. Потым апынулася – Філіпіны.

Калі абвесьцілі, што трэцяе мейсца атрымлівае філіпінка, а другое – канадка, я закрычала: "Божа, я выйграла!" А дзяўчынка з Украіны, якая побач стаяла, расплакалася: "Каця, я так за цябе радая!"

  

– А ты не плакала?

  

– Не адразу. Спачатку я пабегла за кулісы, бацькам тэлефанаваць. У Менску было чатыры гадзіны раніцы. "Мама, – кажу, – я заняла першае мейсца". Яна не паверыла, сказала: "Ты хлусіш!" (Сьмяецца.)

Потым мяне пацягнулі даваць інтэрв'ю. А калі ўсё скончылася, я прыехала ў сваю гасьцініцу і там, у нумары, ужо расплакалася. Не магу перадаць словамі гэтае адчуваньне. Пасьля мне ні разу не атрымалася яго выпрабаваць. Я плакала і не разумела – гэта ад шчасьця ці мне, наадварот, так журботна?  

Потым зноў патэлефанавала бацькам. Тата кажа: "Мы ўжо тут шампанскага напіліся". (Сьмяецца.) У мамы пытаю: "Ты разумееш, што я зараз рэдка буду цябе бачыць?" Яна плача, я плачу, у той жа час мы адначасова сьмяемся…

  

– Пасьля перамогі ты засталася ў Амэрыцы?

  

– Так, на адзін месяц. Прапановы ад кліентаў паступалі, але справа ў тым, што я не мела права працаваць у Штатах – не было працоўнай візы. Таму празь месяц я з'ехала дадому і потым доўга чакала, калі мне аформяць дакумэнты. Працоўная віза ў ЗША робіцца дзевяць месяцаў, але мне зрабілі хутчэй – за пяць.

  

– Увесь гэты час ты правяла ў хаце?

  

– Так, як раз скончыла школу.

  

– Як, дарэчы, цябе ў школе сустрэлі?

  

– Нічога асаблівага. Я ў школе амаль ні з кім не сябравала. Сяброўкі былі можа толькі ў малодшых клясах, а пазьней адносіны зь дзеўчынамі не складваліся. У асноўным, мне зайздросьцілі, а што гэта за сяброўства?

  

– Што ў амэрыканскім жыцьці самае цяжкае?

  

– Тое, што прыходзіцца быць падробленай, хаваць свае сапраўдныя эмоцыі. У амэрыканцаў прынята цешыцца, нават калі няма падставы, і ўсьміхацца людзям, нават калі яны табе непрыемныя.

А я па сваёй прыродзе досыць мэланхалічны чалавек, таму мне гэта цяжка даецца. Першы час былі праблемы з працай, мяне часта папракалі: "Каця, чаму так мала ўсьміхаесься?"  

А яшчэ я вельмі хатні чалавек, і мне цяжка, калі няма сталага мейсца жыхарства. Адны пералёты, зьмена гарадоў, кватэр, гатэляў… Мяне ўвесь час цягне дадому, да блізкіх.

  

– А плюсы ёсьць у тваёй працы? Пакуль незразумела, навошта табе ўсё гэта трэба.

  

– Ёсьць, вядома. Калі б не мадэльны бізнэс, то ў свае 18 год я б гэтулькі не аб'езьдзіла. А для амэрыканскага Еlle мяне здымаў знакаміты фатограф Рувэн Афанадор. Гэта быў вельмі цікавы вопыт.

Нарэшце, галоўны плюс у тым, што я фінансава ні ад каго не залежу. Зарабляю грошы, жыву на іх, сама ўсім распараджаюся.

  

– Якая сума стаіць у тваім кантракце з Ford?

  

– 250 тысяч даляраў за тры гады. Але грошы мне ніхто не выдае.

Я зрабіла працу – нейкая частка грошай паступае на рахунак. Зь яго і здымаюць выдаткі – пералёты, пражываньне. Праз тры гады я змагу забраць тое, што застанецца.

  

– Такімі тэмпамі нічога не застанецца. Чаму ты за свой кошт лётаеш?

  

– Мне жадаецца, напрыклад, паляцець дадому. Чаму агенцтва павінна за гэта плаціць?

А заўтра я лячу ў Лёндан, таму што жадаю паглядзець кліентаў зь іншым агенцтвам. Гэта маё асабістае жаданьне – значыць, і за квіткі я плачу сама.

  

– Дарэчы, як табе Масква?

  

– Дваякае ўражаньне. Горад прыгожы, але немагчыма адной хадзіць па вуліцах.

За мяжой мужчына, які праходзіць міма, можа абернуцца, зрабіць камплімэнт, але не больш. Такога, як тут, – калі цябе падразае машына і чалавек, які сядзіць у ёй, хапае цябе за рукі і патрабуе пакінуць тэлефон, – няма нідзе.

  

– А пры якіх акалічнасьцях мужчына можа з табой пазнаёміцца?

  

– Я лёгка іду на кантакт толькі ў кампаніі агульных знаёмых. У астатніх выпадках ужо падсьвядома спрацоўвае абарона.

  

– Значыць, гэта праўда, што прыгажуням значна цяжэй знайсьці сваё каханьне?

  

– Не ведаю. Я не сьпяшаюся. Ды і наогул я ня ўлюблівая.


http://www.gazetaby.com/index.php?&sn_nid=11031&sn_cat=38


Дадаў PL 15.10.2009