Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
«ПАГОНЯ ЯРЫЛЫ»
<<< Драздовіч Я.  >>>

http://chareuski.livejournal.com/109252.html


Сяргей Харэўскі пра карціну:

<...>

Сымбалі, простыя й ясна чытаныя для беларусаў, выяўленыя праз міталягічныя алегорыі. Ярыла — паганскі бог Сонца, валадар Сусьвету, пераўвасобіўся ў ваяра Пагоні, толькі ягоны меч пераўтварыўся ў вогненны сполах (дарэчы, нярэдкая такая трактоўка старажытнага гербу і ў працах Чурлёніса). Калясальная пачвара, скрыдлаты цмок, які ўпіўся ў жывую Зямлю — сымбаль абсалютнага зла, зразумелы любому. Далёка ў небс, нібы палярнае зьзяньне, уздымасцца запавеса з чароўным горадам, горадам нябесным, які бароніць белая Пагоня. Бароніць плён рук чалавечых і плён ўзьнёслых думаў...

Пярэдні гілян утнарас асобную кампазыцыйную частку. Плястычна яна нырашана на супрацьпастаўленьні прастакутных геамэтрычных лініяў (крыжы, камяні) і плаўных скругленых формаў (чэрап зь вянцом, каштоўнае ыачыньне, рыхлая субстанцыя зямлі-драпіроўкі). Уся гэтая частка кампазыцыі дадаткона жорстка акрэсьленая і супрацыіастаўленая кірунку другога пляну, стнараючы максымальнае дынамічнае напружаньне, змушаючы рухацца ўсю пра-стору палатна. Удары лякальных цёмных і сыіетлых плямаў драматызуць настрой, даводзячы да афэкту ўспрыманыіе алегарычнага сюжэту. Нібыта ад ныбуху ўзараная зямля з хаосу камянеў, крыжоў, халодных скарбаў, нызпаляе Дўх. Цяжкі надмагільны крыж з лацінскім надпісам — Vita, Albarusia, Libertas, зрынуты. Жыцьцё, Беларусь, Свабода паўстаюць зь небыцьця, разьдзіраючы касьмічны дзірнан...

Дыдактычны канцэптуалізм Драздопіча тут ня мэта, а сроднк падтрыманьня ідэі, дакладнсй — ключ.І пры дапамозе якога мы прачытнаем усю складаную пабудону карціны. Аналягічна пырашаў падобную задачу і Франсіскаі Гоя, супранаджаючы спае містэрыяльньія афорты тэкстамі, уведзенымі ў кампазіыцыйнае поле. "Пагоня Ярылы" блізкая панодле сымбалізму да тнорчасьці гішпанскйга мастака. Прыгада-ем дыптых Гоі "Свабода памерла. Свабода ўнаскрэсла". На пе^шым афорце у бяскрайняй чорнай прасторы пры магіле зьбіраюцца інфэрнальныя цені чалапекападобных пачвараў, яны цешацца са скону Свабоды і гатовыя захлопнуць яе труну вечным камянём. На другім афорце Свабода прачынаецца, гіаводзячы жах на чорныя постаці, сыпле праменьні ў Космас. I сама алегорыя і метады, якія скарыстаў Драздовіч, блізкія Гоеўскіх. Мэтафары Цемры і Сьвятла, нетраў Зямлі і Космаса, супрацьпастаўляюцца найперш не канкрэтнымі прадметнымі вобразамі, а праз канфлікт жорсткіх і мяккіх лініяў, чорных і белых плямаў. Сэмантыка вобразаў Драздовіча ўнівэрсальная. Двубой Ярылы і цмока выклікае ў ваданачасьсе асацыяцыі з хрысьціянскімі вобразамі Сьятога Юрыя і Сьвятога Ільлі. Вымяа чэрапа, неадназначная паводле сваёй сымболікі ўвогуле, як згадка пра марнасьць зямнога qснаваньня альбо перамогу над сьмерцю, на палатне Драздовіча, у атачэньні дэталяў-падказак, чытаецца як сьвятая рэліквія, павэшткі магутнага валадара, чый дух уваскрасае, абуджаецца ад перуна Ярылы. Чэрап, чыста па-сымбалісцку, — пазытыўны сымбаль. Надпіс на крыжы зроблены на лаціне, тым самым пазначаючы эўрапейскі ўнівэрсалізм беларушчыны ў бачаньні Драздовіча. Сам Ярыла тоесны Пагоні, нацыянальнаму сымбалю, дзяржаўніцкаму пачатку Беларусі. У гэтым сэнсе "Пагоню" Драздовіча можна дараўнаць толькі да "Пагоні" Багдановіча. Па сіле мастацкага ўвасабленьня нацыянальнае сьвятыні гэтыя два творы — Багдановіча ў паэзіі і Драздовіча ў жывапісе — засталіся непераўзыденымі. Але яны сфармавалі цалкам новае, уласна беларускае прачытаньне старажытнага гербу, пры пасярэдніцтве паэта і мастака ён быў прыўлашчаны беларускай традыцыяй найноўшага часу.... Карціна, напісаная ў запале ад падзеяў ракавога году, пакінула глыбокі сьлед у памяці наступных пакаленьняў беларусаў. Яе шанавалі менавіта як абраз (як называў яе сам Драздовіч). У розных краінах ёсьць творы мастацтва, якія шануюцца як сымбалі нацыі, побач з гербам ці сьцягам: "Свабода на барыкадах" Дэлякруа, "Грунвальд" Матэйкі, "Мэксыка” Сікейраса. Для беларусаў у гэтым шэрагу стаіць "Пагоня Ярылы" Язэпа Драздовіча.

<...>

http://chareuski.livejournal.com/109252.html

<<< >>>
Адзнакi: 7.0 /1 Водгукі(0)
Дадаў PL 06.03.2010